• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Перадавікі палёў і заслужаны работнік-імяніннік: шэраг сельскіх працаўнікоў адзначаны галіновым прафсаюзам

11.06.2024

Магілёўскі раённы камітэт прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу працягвае сачыць за поспехамі аграрыяў. Лепшым працаўнікам палёў - традыцыйнае заахвочванне за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм.

Падзячных лістоў Магілёўскага райвыканкама, прэзідыума Магілёўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК за дасягнутыя поспехі ў корманарыхтоўчай кампаніі ўдастоены вадзіцель ЗАТ "Агракамбінат "Зара" Юрый Манкевіч, трактарыст-машыніст ЗАТ "Эксперыментальная база "Дашкаўка" Міхаіл Міхаленка і Васіль Лысянкоў.

 

У ААТ "Цішоўка" віншаванні прымала Алена Усцінава – інжынер па ахове працы, старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі. У ліку падстаў - юбілейны год - 120-годдзе прафсаюзнага руху краіны (Алена Васільеўна, як адзначае кіраўніцтва, - граматны і актыўны прафарганізатар) і... выхад на пенсію. Зрэшты, раставацца з працай дасведчаны спецыялiст пакуль не спяшаецца.

Імянінніцы ўручана Ганаровая грамата прэзідыума Магілёўскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК за шматгадовую добрасумленную працу, актыўную і плённую работу па абароне працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных.

Адзначым, што ўшаноўванні працаўнікоў будуць працягнуты.

– У райкама прафсаюза місія прыемная – выказаць шчырыя словы падзякі за добрасумленную працу, – адзначыў Валянцін Салавей.  Уручэнне ўзнагарод на працоўных месцах, заахвочванні  гэта дадатковы стымул для нашых працаўнікоў, ад намаганняў якіх залежаць і нарыхтоўка кармоў, і будучы ўраджай.