• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Праект Канстытуцыі абмяркоўваюць у населеных пунктах і працоўных калектывах Магілёўскага раёна

10.01.2022

У рамках усенароднага абмеркавання праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адбыліся сустрэчы старшыні Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргея Ярошчанкі з жыхарамі населеных пунктаў, размешчаных на тэрыторыі Буйніцкага і Заводскаслабадскога сельскіх Саветаў.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел старэйшы інспектар юрыдычнага сектара Магілёўскага райвыканкама Вольга Дземянкова, расказала пра асноўныя змены ў праекце Канстытуцыі, намеснік начальніка аддзела эканомікі Магілёўскага райвыканкама Алена Судянкова, якая паведаміла аб актуальных паказчыках у сацыяльна-эканамічным развіцці раёна за мінулы год, прадстаўнікі мясцовага дэпутацкага карпуса, якія далі інфармацыю аб праведзенай сельвыканкамамі працы.

Выступаючы перад прысутнымі, Сяргей Ярошчанка закрануў найбольш актуальныя моманты ў праекце Асноўнага Закона краіны, у ліку якіх - захаванне гістарычнай памяці, роля Усебеларускага народнага сходу, сацыяльныя гарантыі.

Змяняецца час, мяняюцца пакаленні і, адпаведна, павінна мяняцца і Канстытуцыя - гэта галоўнае, што неабходна ўсвядоміць кожнаму жыхару краіны.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў заклікаў прысутных не быць пабочнымі назіральнікамі, праяўляць актыўнасць і прыняць удзел у будучым рэферэндуме, выканаўшы свой грамадзянскі абавязак.

Таццяна АРХІПАВА.

Фота аўтара і Юліі МАРКОВІЧ.