• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Праект Вендарожскай школы прадставілі на абласной выставе макетаў спаленых вёсак

24.01.2022

Урачыстая цырымонія адкрыцця выставачных праектаў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, адбылася ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава. Мерапрыемства адбылося з удзелам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачэнкі, памочніка Прэзідэнта - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка, намесніка міністра культуры Валерыя Грамады, прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, Савета Рэспублікі, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый вобласці.

Без павагі да мінулага і без шанавання традыцый у народа няма будучыні і дзяржавы. Нашы вытокі і памяць пакаленняў - тая жыватворная сіла, якая спрадвеку сiлкавала духоўны і маральны свет беларускага народа – адзначыў Анатоль Ісачэнка. – Наведваючы рэгіёны нашай вобласці, заўважаю высокую цікавасць жыхароў Магілёўшчыны да канстытуцыйнага рэфармавання. У прыватнасці, амаль на кожнай сустрэчы людзі разумеюць і падтрымліваюць значнасць захавання гістарычнай памяці, надаўшы ёй канстытуцыйны статус. Мы не можам прадказаць ход падзей, але ў нашых сілах захаванне беларускай ідэнтычнасці ў Год гістарычнай памяці. Выставачныя праекты, якія сёння адкрываюцца ў абласным мастацкім музеі імя Масленікава, транслююць гістарычную праўду, пацверджаную не толькі мастацкімі творамі, але і дакументальнымі сведчаннямі. Важнае месца тут займаюць праекты, прысвечаныя генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

У абласным мастацкім музеі было прэзентавана некалькі выставачных праектаў. Усе яны накіраваны на асэнсаванне гераічнага мінулага беларускага народа, захаванне культурнай спадчыны. Адно з цэнтральных месцаў займае выстава макетаў спаленых вёсак. Экспанаты выкананы ўстановамі адукацыі і культуры рэгіёна ў рамках акцыі «Трагедыя спаленых вёсак», якая была ініцыявана Магілёўскай абласной арганізацыяй Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў у красавіку мінулага года.

Часткаю вялікай экспазіцыі стала работа Вендарожскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад - сярэдняя школа. Педагогі і навучэнцы аднавілі макет даваеннай вёскі Дубінка, фактычна дашчэнту спаленай карнікамі ў лютым 1943 года.

Адкрыццё выставачных праектаў дало ў рэгіёне афіцыйны старт серыі мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці..

http://www.pniva.by