• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Птушкафабрыка "Раманавічы" адзначыла паўвекавы юбілей

20.05.2024

2024 год для аднаго з вядучых прадпрыемстваў АПК Магілёўскага раёна  ТАА "Птушкафабрыка "Раманавічы"  стаў асаблівым. У лютым на падвядзенні вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2023 год прадпрыемства стала найлепшай сельскагаспадарчай арганізацыяй Магілёўскага раёна. А 18 мая птушкафабрыка адзначыла паўвекавы юбілей.

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 50-годдзю прадпрыемства, прысутнічалі прадстаўнікі кіраўніцтва Магілёўскага раёна і грамадскіх арганізацый, ветэраны, якія ўнеслі ўклад у развіццё птушкафабрыкі, а таксама тыя, хто сёння працягвае іх традыцыі.

Са сцэны гучалі словы віншаванняў, падзякі і прызнання заслуг прадпрыемства ў развіцці раёна:

За 50 гадоў у прадпрыемства былі розныя перыяды – узлёты і падзенні, – адзначыў генеральны дырэктар ТАА "Птушкафабрыка "Раманавічы" Анатоль Абадзінскі. - Але дзякуючы самаадданай працы работнікаў прадпрыемству ўдалося выйсці на высокі ўзровень і працягнуць развіццё. Хачу падзякаваць маім папярэднікам і цяперашняму працоўнаму калектыву за ўсё, што было зроблена.

Можна з упэўненасцю сказаць, што гэта гаспадарка ўносіць вялікі ўклад у развіццё не толькі раёна, але і ўсёй краіны. Веру, што вам па сілах дасягнуць новых вышынь– падкрэсліў намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Генадзь Давыдаў.

За паўстагоддзя на прадпрыемстве было зроблена вельмі шмат. А цяпер птушкафабрыка "Раманавічы" для многіх стала сапраўдным арыенцірам і прыкладам паспяховага пошуку новых шляхоў развіцця, – адзначыў старшыня Магілёўскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Валянцін Салавей.

 

Падчас урачыстага мерапрыемства лепшым работнікам птушкафабрыкі і ветэранам былі ўручаны ганаровыя граматы прадпрыемства, прафсаюзнай і ветэранскай арганізацый. А ўзмацніў атмасферу свята канцэрт творчых калектываў вобласці.