• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Ратавальнікі шэсць гадзін шукалі пенсіянера, які заблукаў у Магілёўскім раёне

15.11.2024

Ратавальнікі шэсць гадзін шукалі пенсіянера, які заблукаў у Магілёўскім раёне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Званок ратавальнікам 14 лістапада ў 16.15 паступіў ад жонкі 72-гадовага мужчыны. Яна паведаміла, што яе муж заблукаў у лесе каля в. Вялікія Бялевічы і не можа самастойна выйсці.

Высветлілася, што яны разам прыехалі па грыбы. Пакінуўшы машыну на дарозе, разышліся ў розныя бакі. Праз некаторы час жанчына выйшла з лесу, а яе муж заблукаў. Усвядоміўшы, што на вуліцы цямнее і муж не адклікаецца на яе крыкі, яна патэлефанавала па тэлефоне 101.

Да пошукаў неадкладна прыступілі аператыўныя групы РАУС і МНС, пошукава-выратавальны атрад "Фенікс", а таксама работнікі лясгаса. Сітуацыя ўскладнялася тым, што ў страціўшагася не было з сабой мабільнага тэлефона.

"У пошуках мы выкарыстоўвалі квадрацыклы, гучнагаварыцелі, старанна прачэсвалі кожны квадрат, – распавялі ратавальнікі. - Калі ў чарговы раз сталі клікаць мужчыну па імені, удалечыні пачулі слабы вокрык. Выйшаўшы на прасеку, мы выявілі страціўшагася. Ён вельмі ўзрадаваўся і расказаў, што часта падаў і стаміўся. Акрамя таго, у яго балелі ногі".

Грыбніку дапамаглі выйсці з лесу, пенсіянер не пацярпеў і ў медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.