• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Семінар па пытаннях правядзення вясенне-палявых работ прайшоў у Магілёўскім раёне

25.03.2024

Для аграрыяў Магілёўскага раёна праведзены семінар па ініцыятыве старшыні райвыканкама Алега Чыкіды з удзелам першага намесніка старшыні аблвыканкама Сяргея Савіцкага на адным з палёў ААТ "Цішоўка" паблізу в. Севасцьянавічы.  

Тэмай абмеркавання стала правядзенне веснавых палявых работ у гаспадарках Магілёўскага раёна.

Падчас семінара было адзначана, што па даручэнні губернатара вобласці ў раёне вядуцца практычна ўсе віды сельскагаспадарчых работ: унясенне арганічных і мінеральных угнаенняў, падкормка азімых збожжавых культур і рапсу, некаторыя гаспадаркі пачалі падкормку шматгадовых траў. Таксама праводзяцца працы па ўзворванні глебы, зачыненні ў ёй вільгаці. Усё большая колькасць гаспадарак уключаецца ў сяўбу ранніх яравых збожжавых культур, каб не ўпусціць спрыяльныя ўмовы надвор'я і агратэхнічныя ўмовы.

Старшынёй Магілёўскага райвыканкама Алегам Чыкіда перад кіраўнікамі сельгасарганізацый раёна пастаўлены шэраг задач, якія неабходна выканаць падчас сёлетняй пасяўной кампаніі арганізавана і якасна, інакш кажучы, працаваць на зямлі ў адпаведнасці з рэгламентам, выконваючы культуру земляробства. Зыходзячы з гэтага, зараз самы час кінуць усе сілы на палі, каб зрабіць добры зачын на будучы ўраджай.