• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Шэраг устаноў адукацыі Магілёўскага раёна названы лепшымі ў вобласці па выніках працы ў 2021 годзе

04.02.2022

Урачыстае ўзнагароджанне лепшых устаноў адукацыі па выніках работы ў 2021 годзе прайшло падчас сумеснага паседжання калегіі галоўнага ўпраўлення па адукацыі і камісіі па справах непаўналетніх Магілёўскага аблвыканкама.

Пераможцам штогадовага спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах і пасёлках гарадскога тыпу вобласці, прызнана ДУА «Яслі-сад аграгарадка Кадзіна» (Дыплом I ступені).

Сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах і пасёлках гарадскога тыпу вобласці, на другім месцы - ДУА «Межысецкая сярэдняя школа» (Дыплом II ступені).

Сярод прафесійна-тэхнічных каледжаў дыплома III ступені ўдастоена УА «Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійны агралесатэхнічны каледж ім. К.П.Арлоўскага».

Сярод сацыяльна-педагагічных устаноў дыплом II ступені – у ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Магілёўскага раёна»

На сумесным пасяджэнні былі падведзены вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця галіны ў 2021 годзе і абазначаны задачы на ​​2022 год. Адзначана, што ў мінулым годзе для працы ва ўстановах адукацыі вобласці накіравана 519 маладых спецыялістаў, якія навучаліся на педагагічных спецыяльнасцях. Пры гэтым каля 40% выпускнікоў атрымалі сваё першае працоўнае месца ва ўстановах адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці. Прынятыя ў 2021 годзе меры дазволілі дасягнуць станоўчай дынамікі паказчыка замацавання маладых педагогаў на першым працоўным месцы. Тым не менш, рэгіёнам трэба больш актыўна выкарыстоўваць магчымасць мэтавага навучання, якое зяўляецца гарантам доўгатэрміновага замацавання маладых спецыялістаў.

Прыярытэтнай задачай Урада на 2021-2025 гады з'яўляецца павышэнне памеру аплаты працы асобным катэгорыям работнікаў, у тым ліку да 100% ад сярэднерэспубліканскага ўзроўню педагагічным работнікам і да 106 працэнтаў настаўнікам.

У бягучым годзе на фінансаванне галіны адукацыі плануецца накіраваць 29,1% расходаў кансалідаванага бюджэту вобласці, што вышэй узроўню 2021 года на 2,8%.

https://www.pniva.by/