•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Сям'я Рашэтнікавых з Данецка: сваю будучыню бачым у Беларусі

28.02.2022

27 лютага стаў знамянальным днём для сям'і Рашэтнікавых з аграгарадка Вейна. Кіраўнік сям'і Анатоль Рашэтнікаў, які працуе начальнікам у Магілёўскіх электрасетках, упершыню прыйшоў на ўчастак для галасавання ў якасці грамадзяніна Беларусі.

У 2014 годзе сям'я пасля вядомых падзей на Данбасе перабралася з Данецка ў Магілёўскі раён. І, паводле слоў Анатоля і яго жонкі Ганны Ражко, якая працуе ў Магілёўскім райвыканкаме, ім ёсць з чым параўнаць. Спакойнае жыццё, сацыяльныя гарантыі, магчымасць знайсці працу і вырашыць паўсядзённыя праблемы - гэта тое, што адрознівае Беларусь. Менавіта таму сям'ёй было прынятае рашэнне застацца і будаваць жыццё ў нашай краіне.

За 8 гадоў мы ацанілі перавагі і перспектывы, якія і мы, і наша дачка-сямікласніца маем у Беларусі, таму сваю будучыню бачым тут.