•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Спецыялісту па сацрабоце з Магілёўскага раёна ўручылі падарунак да прафесійнага свята

05.01.2022

Напярэдадні Дня работнікаў сацыяльнай абароны віншаванні з прафесійным святам прымала спецыяліст па сацыяльнай рабоце сацыяльнага пункта аграгарадка Княжыцы ўстановы «МРЦСАН» Кацярына Рабікіна.

З гэтай нагоды ў госці да сям'і прыехалі намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Дзямідава, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў Мікалай Загорскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага райвыканкама Наталля Шэмшура, дырэктар установы «МРЦСАН» Таццяна Пузырэўская, а таксама Дзед Мароз са Снягуркай.

Сям'і былі ўручаны мультыварка і салодкія падарункі.

Адзначана, што Кацярына Рабікіна падыходзіць да сваёй працы заўсёды творча і ініцыятыўна. Яна ўносіць важкі ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі ў сучасных умовах, у развіццё новых форм і метадаў аказання дапамогі грамадзянам сацыяльна-ўразлівых катэгорый. Да таго ж Кацярына Пятроўна з'яўляецца шматдзетнай мамай, выхоўвае траіх дзяцей: пяцікласніка Мікалая, Іллю і Дар'ю, якія наведваюць ДУА «Яслі-сад вёскі Сумарокава».

Алег Дзятлаў.

Фота Юліі МАРКОВІЧ.

http://www.pniva.by