• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Старшынёй раённага Савета дэпутатаў абраны Сяргей Ярошчанка

07.03.2024

6 сакавіка адбылася першая сесія Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў 29 склікання. Адным з асноўных пытанняў парадку дня стала абранне старшыні раённага Савета дэпутатаў. Шляхам тайнага галасавання аднагалосна была падтрымана кандыдатура Сяргея Ярошчанкі. Удзел у пасяджэнні прынялі старшыня райвыканкама Алег Чыкіда, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, старшыня раённай выбарчай камісіі Аляксандр Маргуноў, а таксама новаабраныя дэпутаты, члены райвыканкама, раённай выбарчай камісіі, Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў райвыканкама і сельскагаспадарчых арганізацый раёна. 

Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, звяртаючыся да дэпутатаў падкрэсліў, што ім трэба працаваць у асаблівых, па-свойму складаных умовах у перыяд значных для нашай краіны грамадска-палітычных і гістарычных дат і падзей. Пры гэтым неабходна разумець, што спатрэбіцца максімум намаганняў, каб падтрымаць той курс, які выбраны народам нашай дзяржавы, каб мы самі вырашалі, як будуць жыць нашы дзеці і ўнукі. Кіраўнік Магілёўскага раёна Алег Чыкіда падтрымаў прапанаваную старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Аляксандрам Гарошкіным і дэпутатамі раённага Савета дэпутатаў кандыдатуру Сяргея Ярошчанкі ў якасці кіраўніка дэпутацкага корпуса раёна, адзначыўшы яго сумленнасць і прыстойнасць, плённую працу на карысць Магілёўскага раёна. Віншуючы Сяргея Ярошчанку з абраннем на пасаду старшыні Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў, а таксама ўвесь абноўлены дэпутацкі корпус, Алег Чыкіда пажадаў, каб іх дзейнасць прымнажала сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскага раёна, павышала дабрабыт людзей, якія жывуць на яго тэрыторыі, дапамагала ў вырашэнні надзённых праблем.

У сваю чаргу старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Ярошчанка падзякаваў усім за аказаны яму давер і, адзначыўшы, што дэпутат - гэта гучыць ганарліва і адказна, нацэліў дэпутацкі корпус раёна на якасную і дзейсную працу.

Таксама падчас працы сесіі быў абраны намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў. Ім стаў намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат ад Заводскаслабадской выбарчай акругі №13 Аляксандр Аляксо.

Падчас сесіі было разгледжана пытанне аб утварэнні чатырох пастаянных камісій раённага Савета дэпутатаў, абраны іх старшыні.

Так, старшынёй пастаяннай камісіі па мандатах, дэпутацкай этыцы, мясцовым кіраванні і самакіраванні, рэгламенце, сродках масавай інфармацыі і сувязях з грамадскімі арганізацыямі стала дэпутат ад Мікалаеўскай выбарчай акругі №27 Таццяна Русакова.

Старшынёй пастаяннай камісіі па бюджэце, фінансах, эканоміцы і камунальнай уласнасці абрана дэпутат ад Мастоцкай выбарчай акругі № 23 Ірына Чындо.

Старшынёй пастаяннай камісіі па аграрных пытаннях, праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання стала дэпутат ад Лыкаўскай выбарчай акругі №32 Марыяна Стэфаненка.

Старшынёй пастаяннай камісіі па сацыяльных пытаннях, пытаннях законнасці і правапарадку абрана дэпутат ад 2-й Палыковіцкай выбарчай акругі №29 Наталля Колас.

У склад прэзідыума раённага Савета дэпутатаў у колькасці шасці чалавек увайшлі старшыня і намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, старшыні пастаянных камісіі раённага Савета дэпутатаў.