• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Старшыня Пашкоўскага сельвыканкама: людзі прыходзяць галасаваць за самыя важныя выгоды: мiр, упэўненасць у заўтрашнім дні

23.02.2022

Старшыня Пашкоўскага сельвыканкама Віктар Сцепаненка лічыць, што развіццё сельскіх тэрыторый добра прасочваецца на прыкладзе сельсавета. Менавіта дзякуючы канкрэтным справам, дзяржаўным праграмам вяскоўцы прыйдуць на рэферэндум галасаваць за абноўленую Канстытуцыю:

– Я асабіста галасую за незалежнасць Беларусі, за наш уласны шлях, за стабільнасць. У апошнія гады гараджане актыўна мяняюць прапіску на нашу, вясковую. Хаця чым мы прынцыпова адрозніваемся ад горада? Заасфальтаваныя вуліцы, газ, каналізацыя. Мы знаходзімся ў прыгарадзе, зямельныя ўчасткі прадаюцца праз аўкцыён - за мінулы год на 226 тысяч рублёў. Яшчэ 15 участкаў выдзелілі шматдзетным і маючым патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Мне падабаюцца нашы навасельцы: гэта ініцыятыўныя людзі, патрыёты. Іх патрыятызм - у любові да таго месца, дзе яны жывуць. Вы можаце праехаць у новы мікрараён забудовы на завулак Садовы і паглядзець, з якой любоўю людзі акультурваюць свае ўчасткі. Здараецца, нехта дапаможа сваёй тэхнікай снег на вуліцы расчысціць, людзі самі выходзяць з ініцыятывай навесці парадак і прыцягнуць да адказнасці нядбайных забудоўшчыкаў. І людзі прыходзяць галасаваць за найважнейшыя выгоды: мір, упэўненасць у заўтрашнім дні і ў тым, што дзяржава для чалавека.

https://www.sb.by/articles/mnenie-na-referendum-selchane-prikhodyat-chtoby-progolosovat-za-protsvetanie-svoego-ugolka-zemli.html