• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Супрацоўнікі ўпраўлення Дзяржкамітэта судэкспертыз па Магілёўскай вобласці высадзілі саджанцы ў пашкоджаным лесе

30.03.2022

Мерапрыемства пад назвай «Сустракаем вясну», прымеркаванае да Года гістарычнай памяці і Міжнароднага дня лесу, правялі ў лесапаркавай зоне паблізу вёскі Ракузоўка Магілёўскага раёна супрацоўнікі і работнікі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

– Больш за 6 тысяч га лясных тэрыторый пацярпела ў Магілёўскай вобласці з-за ўраганнага ветру ў студзені бягучага года. На праблему звярнуў увагу нават кіраўнік дзяржавы і паставіў задачу за кароткія тэрміны, да наступлення цяпла, убраць пашкоджаныя дрэвы, а на працягу года – пасадзіць новы лес. Таму дапамога грамадскасці ў лесааднаўленні не перашкодзіць, – адзначыла спецыяліст па працы са СМІ ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці Ірына Рачкоўская.

Многія супрацоўнікі ўжо маюць вопыт у пасадцы елак, таму праца ішла зладжана і дружна.

– Кожны раз супрацоўнікі і работнікі ўпраўлення з радасцю адгукаюцца на прапанову паўдзельнічаць у такім мерапрыемстве. Гэта не толькі дапамога працаўнікам лясгасаў у аднаўленні і памнажэнні ляснога багацця нашай краіны, што з’яўляецца першараднай мэтай, – але і атрыманне дадатковых бонусаў у выглядзе згуртавання службовых калектываў, зараду выдатнага настрою і пазітыву. Садзейнічала нашаму мерапрыемству нават надвор’е: падарыла нам цёплы сонечны дзень, які пакіне прыемныя ўспаміны ў памяці кожнага ўдзельніка, – адзначыў начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці падпалкоўнік юстыцыі Юрый Кунічнікаў.