• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Сустрэча ветэранаў і мітынг да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшлі ў Магілёўскім раёне

16.02.2022

15 лютага, калі ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, на тэрыторыі УА «МДПАЛТК ім. К.П.Арлоўскага» адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны гэтай даце.

На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік спраў Магілёўскага райвыканкама Аляксандр Маргуноў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, намеснік ваеннага камісара Магілёва і Магілёўскага раёна падпалкоўнік Дзмітрый Грамыка, старшыня Магілёўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерый Гарбачоў, начальнік Магілёўскага РАНС Анатоль Касцюкоў, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Віктар Пінчук, дырэктар каледжа Міхаіл Сасонка, навучэнцы і галоўныя ўдзельнікі мітынгу - ветэраны, якія выканалі свой інтэрнацыянальны абавязак.

Сабраўшыяся ўсклалі кветкі да помніка, на якім высечаны імёны ўраджэнцаў Магілёўскага раёна, якія загінулі ў Афганістане. Падчас выступаў ганаровыя госці заклікалі памятаць тых, хто не вярнуўся з той вайны, і шанаваць подзвіг тых, хто застаўся жывы, але ў чыім сэрцы назаўжды застаўся боль Афгана. Няма нічога страшнейшага за вайну і нічога даражэйшага за мірнае неба – гэтыя словы рэфрэнам гучалі з вуснаў усіх выступоўцаў.

Напярэдадні мітынгу ў Магілёўскім райвыканкаме адбылася сустрэча ветэранаў з прадстаўнікамі кіраўніцтва раёна, грамадскіх арганізацый, парламента. На мерапрыемстве воінам-інтэрнацыяналістам былі ўручаны граматы і падзякі райвыканкама.

Таксама адбылося ўшанаванне ўстаноў адукацыі раёна, якія прадставілі свае працы на абласны конкурс макетаў спаленых вёсак. Такая сустрэча вопыту і юнацтва стала вельмі сімвалічнай. Як воіны, якія ваявалі ў Афганістане, сталі прадаўжальнікамі подзвігу герояў Вялікай Айчыннай, так і цяперашнія пакаленні павінны памятаць аб тым, што мірнае неба нам дасталася дзякуючы мужнасці і гераізму прадстаўнікоў папярэдніх пакаленняў. Нават калі мужнасць і гераізм былі праяўлены ў далёкай краіне.

Таццяна АРХІПАВА.

Фота Юліі МАРКОВІЧ.

https://www.pniva.by/