• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Творчая дэлегацыя з Узбекістана наведае з кінапрэм'ерамі Магілёў

10.11.2022

Творчая дэлегацыя з Узбекістана прадставіць магілёўскаму гледачу дзве кінапрэм'еры. Паказы ўвойдуць у праграму XXVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", расказалі БЕЛТА ў магілёўскім "Кінавідэапракаце".

 

Творчая сустрэча адбудзецца 10 лістапада ў 18.00 у кінатэатры "Радзіма". У ёй прымуць удзел дырэктар "Узбекфільма" Бахадыр Адылаў, спецыяліст па міжнародных сувязях Агенцтва кінематаграфіі краіны Саера Худайбердыева, прадстаўнікі тэлеканала "Узбекістан 24", а таксама вядучы спецыяліст аддзела рэкламы і спецмерапрыемстваў "Беларусьфільма" Ала Куркуль.

 

На мерапрыемстве запланавана дэманстрацыя кінаработ гэтага года - драмы "101 рэйс" рэжысёра-пастаноўшчыка Акрама Шахназарава і мастацкага фільма "Лёс жанчыны" Дзілмурада Масаідава.

belta.by