• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У аграгарадку Рэчкі прайшла сустрэча з працоўным калектывам ЗАТ «Агракамбінат «Зара» па растлумачэнні і абмеркаванні праекта Канстытуцыі

13.01.2022

У населеных пунктах Магілёўскага раёна прадаўжаецца актыўнае грамадскае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёння па пытанні растлумачэння навацый Асноўнага Закона краіны з працоўным калектывам ЗАТ «Агракамбінат «Зара» сустрэлася інфармацыйная група старшыні Магілёўскага райвыканкама Алега Чыкіды.

Удзел у дыялогу прынялі член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзьячэнка, начальнік аддзела эканомікі Магілёўскага райвыканкама Андрэй Шароў, старшыня Пашкоўскага сельвыканкама Віктар Сцепаненка, генеральны дырэктар ЗАТ «Агракамбінат «Зара» Кацярына Зароўская.

Члены інфармацыйнай групы абмеркавалі тэму мінулых рэферэндумаў і пытанняў, якія на іх выносіліся, а таксама абмеркавалі асноўныя змены ў новай рэдакцыі Канстытуцыі. Сярод іх захаванне нацыянальных традыцый і сямейных каштоўнасцей, гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады ВАВ, надзяленне Усебеларускага народнага сходу правам заканадаўчай ініцыятывы, павелічэння тэрміну паўнамоцтваў Парламента і шэраг іншых.

Ва ўсіх СМІ апублікаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі. Кожны жадаючы можа асабіста, калектыўна абмяркоўваць і, пры неабходнасці, прапаноўваць свае дапаўненні, якія будуць разгледжаны Канстытуцыйнай камісіяй, - адзначыў Алег Чыкіда, заклікаўшы насельніцтва да актыўнага ўдзелу ў гістарычна важнай падзеі - абмеркаванні і прыняцці абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Аляксандра Арлова.

Фота аўтара.

http://www.pniva.by/