• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Буйнічах прайшло раённае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

15.05.2024

У ДУА "Буйніцкая сярэдняя школа" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Адбылося яно на адной з плошчаў Дзяржаўных сімвалаў, якія былі адкрыты летась ва ўсіх аграгарадках Магілёўскага раёна.

На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, старшыня Магілёўскага райсавета дэпутатаў Сяргей Ерошчанка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, першы сакратар Магілёўскай абласной арганізацыі КПБ Міхаіл Жудро, члены Магілёўскага райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.

У гэтыя майскія святочныя дні мы шмат гаворым пра любоў да роднай зямлі. Праўдзівы патрыятызм - гэта жыццёвая пазіцыя, непарыўна звязаная са стаўленнем да дзяржаўнай сімволікі. Нашы галоўныя сімвалы - сцяг, герб, гімн, заснаваныя на гераічнай гісторыі і выбраныя па волі народа, - аб'ядноўваюць нас у адну вялікую сям'ю. Яны адлюстроўваюць мэты і памкненні беларусаў, сімвалізуюць нашы мужнасць і міралюбнасць. А галоўнае, дзяржаўныя сімвалы зразумелыя і блізкія кожнаму з нас, - адзначыў Алег Чыкіда.

У рамках урачыстасці лепшыя прадстаўнікі працоўнай моладзі Магілёўскага раёна прынеслі клятву вернасці Дзяржаўнаму флагу, Дзяржаўнаму гербу, Дзяржаўнаму гімну Рэспублікі Беларусь. Старшыня Магілёўскага райвыканкама ўручыў моладзі сімвалічны падарунак - Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.