• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У дзіцячым лагеры "Каласок" урачыста адкрылі першую змену

04.06.2024

Доўгачаканае лета, чэрвень: сонечна, радасна і вельмі цёпла. 3 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Каласок" урачыста адкрылі першую змену. З гэтай падзеяй павіншаваць дзяцей прыехалі начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас, кіраўнік цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Магілёўскага раёна Святлана Грыгаровіч, выконваючы абавязкі старшыні Кадзінскага сельвыканкама Андрэй Шароў, першы сакратар Магілёўскага РК ГА "БРСМ" Яніна Аўрамёнак.

З прывітальным словам да дзяцей звярнулася Наталля Колас, пажадаўшы ім добра адпачыць, пабольш набрацца яркіх уражанняў і станоўчых эмоцый.

Словы віншавання, цёплыя пажаданні прагучалі ад Андрэя Шарова. А таксама падарунак для хлопчыкаў і дзяўчынак – вялікая музычная калонка, якую Андрэй Леанідавіч уручыў дырэктару лагера Наталлі Ярмош.

Выдатны пачатак адпачынку і ўсё самае незабыўнае наперадзе! Радасных хлапчукоў і дзяўчынак, педагогаў і гасцей чакаў святочны канцэрт, падрыхтаваны работнікамі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Магілёўскага раёна і самімі хлопцамі.

Даведачна:

Першыя чатыры змены прымуць па 200 навучэнцаў, падчас пятай адпачнуць 150. Дарэчы, "Каласок" расчыніў свае дзверы для адпачывальнікаў ужо ў суботу, 1 чэрвеня, і будзе працаваць па 24 жніўня. За гэты час там аздаровяцца 950 хлопчыкаў і дзяўчынак.