•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскай вобласці набліжаецца да завяршэння ўборка гародніны

21.10.2021

У вобласці набліжаецца да завяршэння ўборка гародніны. Бульбы накапалі больш за 90 тысяч тон з 98 працэнтаў плошчаў. Гародніну засталося сабраць з 2 працэнтаў палёў. Прыбрана палова плошчаў цукровых буракоў, вал перавысіў 160 тысяч тон. Звыш 80 працэнтаў убрана кукурузы на сілас, а вось на зерне - крыху больш за трэць плошчаў. Пры гэтым трэба паспець падрыхтаваць глебу пад ураджай наступнага года да замаразкаў. Аграрыі працуюць кругласутачна, а ў дапамогу гароднінаводаў - працоўны дэсант з горада.

Летняя засуха з'ела частку ўраджаю гародніны, таму яшчэ больш востра стаіць пытанне мінімізацыі страт пры ўборцы. У ААТ «Фірма «Кадзіна» цыбулю ў гэтым годзе прыйшлося прыбіраць уручную: частка цыбулін былі дробнымі, і яны высыпаліся б з камбайна. Дапамогу аказаў працоўны дэсант з супрацоўнікаў Магілёўскага райвыканкама і арганізацый раёна. Цяпер іх чакаюць у бліжэйшыя выхадныя на капусту.

Цыбулi тут атрымалі амаль у два разы менш чаканага - 350 тон. Прыбралі бульбу, моркву. Дарэчы, капуста ўрадзіла, плануюць сабралі 1200 тон пры ўраджайнасці не менш за 400 цэнтнераў з гектара. Справа ў тым, што яе палівалі, хоць вадаёмы перасыхалі. Да таго ж наліў качана прыпадае на канец жніўня і працягваецца да гэтага часу, а ў гэты час ужо пайшлі дажджы.

«Кадзіна» - адно з сельгаспрадпрыемстваў, якое адказвае за стабфонд у вобласці. У гароднесховішчы кіпяць работы па сартаванні, прыцягваюцца сезонныя рабочыя з цэнтра занятасці. Плошчы вялікія - 7 тысяч раллі. Кукурузу на зерне трэба прыбраць амаль з 200 гектараў і максімальна падняць зябліва да замаразкаў. Пакуль тут плануюць справіцца сваімі сіламі. Але на раённым узроўні загадзя пралічваюць магчымасці аказання тэхдапамогі: якія сельгаспрадпрыемствы раней справяцца з уборкай кукурузы і змогуць адправіць на суседскія палi сваю тэхніку.

Першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Генадзь Давыдаў тлумачыць:

- З-за дажджоў сяўба азімых зацягнулася, але мы справіліся да 12 кастрычніка - цалкам нармальныя тэрміны. Але цяпер час лімітаваны. Трэба рыхтаваць глебу пад культуры новага ўраджаю, уносіць угнаенні. І ўсё гэта трэба паспець да таго, як падмерзне глеба, інакш не адбудуцца неабходныя для ўрадлівасці біялагічныя працэсы. Узаралі ўжо 2 тысячы гектараў (8 працэнтаў плошчаў). Уборка кукурузы на зерне таксама павінна праводзіцца ў аптымальныя тэрміны: удараць маразы, і размяклае збожжа пачне забіваць рашоткi камбайнаў - не пазбегнуць паломак. У гэтым годзе, як і ўсюды, збожжавых мы недабралі з-за засухі, але за кошт кукурузы на зерне ў засекі прыплюсуем 30 тысяч тон. Таму, як і ў мінулым годзе, у наступным павялічым плошчы пад гэту культуру. Яшчэ паспрабуем з гэтага года азімы ячмень, адвялі пад яго 400 гектараў у якасці эксперыменту. Пашырым плошчы і пад азімы рапс: ён выкарыстоўвае зімовую вільгаць, менш схільны да засухі, а вынік - 25 цэнтнераў з гектара. Зімавае трыцікале крыху скароцім на карысць азімай пшаніцы, зноў жа з-за ўраджайнасці. Але на адну рэнтабельнасць рабіць стаўку не можам: ёсць дзяржзаказ і расце пагалоўе ў жывёлагадоўлі. У гэтым годзе актыўна сталі развіваць свінагадоўлю, дапамогу аказвае бюджэт. У агракамбінаце «Усход» рэканструююцца адрыны і набываецца пагалоўе, у «Авангардзе» будуецца камбікормавы завод. Бюджэт дапамог палівам, а яшчэ да пасяўной цэлым камплектам сельгастэхнікі для ААТ «СемБелАгра». Але нават з улікам такой сур'ёзнай дапамогi гэта сельгаспрадпрыемства так і не змагло выйсці з цяжкай фінансавай сітуацыі, і мы прынялі рашэнне аб далучэнні яго да ААТ «Цішоўка». А прычына ў тым, што, якая б энерганасычаная тэхніка ні была, многае залежыць ад чалавечага патэнцыялу. Вельмі цяжка заматываваць людзей, вярнуць назад тых, хто калісцi расчараваўся і звольніўся. Але ад нас, аграрыяў, залежыць харчовая бяспека краіны. Нашы людзі разумеюць, што цяпер няпростая эканамічная сітуацыя, у тым ліку з-за пандэміі, і працуюць на сумленне. Трактарысты на ўзворванні працуюць у кругласутачным рэжыме.

Крыніца: mogilev-region.gov.by