• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне прайшла акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі!»

15.03.2024
15 сакавіка, у адно з галоўных святаў краіны – Дзень Канстытуцыі, у ДУА «Магілёўская раённая дзіцячая школа мастацтваў ім. Л.Л. Іванова» адбыўся ўрачысты сход у рамках Усебеларускай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!». На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Тарасенка, выконваючы абавязкі пракурора Магілёўскага раёна Арцём Налівайка, члены райвыканкама, старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, ветэраны працы і моладзь раёна.

Па традыцыі мерапрыемства пачалося з уручэння пашпартоў грамадзяніна Рэспублікі Беларусь маладым людзям, якія дасягнулі поспехаў у вучобе, творчасці, спорце, навуковай, вынаходніцкай і іншай дзейнасці.

Віншуючы ўсіх прысутных са святам, Алег Чыкіда адзначыў, што акцыя «Мы - грамадзяне Беларусі!» - гэта традыцыя нашай дзяржавы, якая мае асаблівае значэнне для моладзі.

– Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – гэта сапраўдны сімвал незалежнасці беларускага народа. Асноўны закон засяродзіў у сабе ўсе дасягненні нашай краіны, усе заваёвы папярэдніх пакаленняў, – падкрэсліў кіраўнік Магілёўскага раёна.

Алег Чыкіда, звяртаючыся да маладых людзей, адзначыў сімвалічнасць таго факта, што разам з пашпартам ім уручаецца і Канструкцыя Рэспублікі Беларусь.

 Быць грамадзянінам – гэта значыць усведамляць адказнасць перад краінай. Веру, што вы зможаце правільна вызначыць дарогу ў жыцці.

Са словам у адказ выступіў юны грамадзянін Рэспублікі Беларусь - навучэнец ДУА «Межысецкая сярэдняя школа» Сяргей Міронаў.

– Сёння вельмі адказны дзень – дзень, калі пачаўся новы этап у нашым жыцці. Атрыманне пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у такой урачыстай абстаноўцы - гэта высокі гонар і вялікая адказнасць. Мы абяцаем быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, рабіць усё, што ад нас залежыць, для росквіту роднай Беларусі.

Падчас мерапрыемства адбылося і ўшаноўванне шэрагу працаўнікоў раёна.

Граматай Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны дырэктар ДУА «Магілёўская раённая дзіцячая школа мастацтваў ім. Л.Л. Іванова» Ала Лапкіна, выкладчык УА «Магілёўскі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга агралесатэхнічны каледж ім. К.П. Арлоўскага» Святлана Арлоўская.

Падзяка Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта была аб'яўлена старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі ААТ «Палыкавічы» Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Таццяне Карытка, настаўніку беларускай мовы і літаратуры, кіраўніку па ваенна-патрыятычнаму выхаванню ДУА «Сухараўская сярэдняя школа iмя Ю. М. Двужыльнага» Юрыю Скурату, намесніку дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Дашкоўская сярэдняя школа» Таццяне Хальчыцкай.

Таксама ў рамках мерапрыемства адбыліся ўрачыстыя прыёмы ў шэрагі Беларускай партыі «Белая Русь», Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.