•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне праходзіць свята, прысвечанае Дню дзяцей-вынаходнікаў

17.01.2023

Сёння, 17 студзеня, у аграгарадку Буйнічы ў Магілёўскай раённай дзіцячай школе мастацтваў імя Л.Л. Іванова праходзіць раённае ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага Дня дзяцей-вынаходнікаў «Сёння фантазёры - заўтра вынаходнікі». Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова.

Працуе выстава-прэзентацыя дзіцячых праектаў і вынаходстваў. А на сцэне ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцам II і III этапаў рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, пераможцам раённага конкурсу па прафілактыцы электратраўматызму сярод навучэнцаў і ўдзельнікам выставы-прэзентацыі ўручаць салодкія падарункі ад Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду свету.

СБ