•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне школьнікаў навучаюць асновам прадпрымальніцтва

19.01.2022

18 студзеня, у Магілёўскім раёне на базе Буйніцкай сярэдняй школы і ТАА «Протас» праходзіць адкрыты дыялог «Моладзь і бізнэс у сельскай мясцовасці: праблемы і перспектывы развіцця».

Мэта правядзення форуму - рост прадпрымальніцкай актыўнасці сельскай моладзі.

Сабраныя - маладыя бізнесмены і навучэнцы 9-11 класаў. Тыя, хто ўжо займаецца прадпрымальніцтвам, падзяліліся са школьнікамі сваімі поспехамі, расказалі, з якімі цяжкасцямі прыйшлося сутыкнуцца ў стадыі станаўлення.

Удзельнікам і гасцям адкрытага дыялогу прадэманстравалі фільм пра дасягненні Магілёўскага раёна і яго патэнцыял, распавялі аб падтрымцы маладзёжнага бізнэсу ў сферы IT, паказалі, як можна навучацца прадпрымальніцкай дзейнасці праз дадатак у смартфоне.

Падтрымку бізнес-ініцыятыў і стартапаў маладому пакаленню з сельскай мясцовасці прапанаваў таксама «Белаграпрамбанк».

Размова падчас сустрэчы ішла аб падатковым заканадаўстве, правілах сямейнага бізнесу і аб тым, як стаць рамеснікам.

Атрыманыя веды хлопцы тут жа замацоўвалі на практыцы - ім прапанавалі паўдзельнічаць у бізнес-гульні «Мазгабойня».

Падчас наведвання ТАА «Протас» школьнікі на свае вочы ўбачылі, як працуе адно з самых паспяховых у раёне сучасных высокатэхналагічных прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці.

Начальнік аддзела па адукацыі Магілёўскага райвыканкама Наталля Колас пракаментавала:

– Усе школьнікі без выключэння, якіх мы запрасілі прыняць удзел у адкрытым дыялогу, напэўна, змаглі б стаць паспяховымі ў бізнэсе: яны ўмеюць крэатыўна думаць, добра паспяваюць па ўсіх прадметах, дысцыплінаваны і сабраны. Але ці збіраюцца гэтыя хлопцы ў далейшым звязаць сваё жыццё з прадпрымальніцтвам ці ўжо намецілі іншыя планы на будучыню, мы даведаемся па выніках анкетавання, якое правядзём пасля нашага адкрытага дыялогу. А пакуль мы далі магчымасць школьнікам узважыць усе «за» і «супраць», задацьцікавячыя іх пытанні работнікам падатковай інспекцыі, банка, прадстаўнікам мясцовай вертыкалі, маладым бізнесменам і прыняць правільнае рашэнне.