• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У Магілёўскім раёне ўшаноўвалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

28.04.2022

Напярэдадні 9 мая работнікі райвыканкама, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў наведалі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у Магілёўскім раёне. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім райвыканкаме.

Ветэраны пачулі ад сваіх гасцей шмат цёплых слоў падзякі, пажаданні здароўя і дабрабыту. Ім уручылі кветкі, віншавальныя паштоўкі і матэрыяльную дапамогу.

Напрыклад, старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Ярошчанка са старшынёй Магілёўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандрам Лісоўскім наведалі тылавіка Алену Іванаўну Самусенка з аграгарадка Вейна. Дзіцём яна з самае раніцы да позняга вечара працавала ў полі, набліжаючы перамогу.

Сёння ў Магілёўскім раёне пражывае пяць ветэранаў ВАВ: два ўдзельнікі і тры тылавікі.

СБ