• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню жанчын, адбылося ў Магілёўскім раёне

06.03.2024

Напярэдадні вясновага свята - Дня жанчын - віншаванні прымалі самыя мілыя і пяшчотныя, чароўныя і непараўнальныя - прадстаўніцы прыгожай паловы Магілёўскага раёна.

Прасторная канцэртная зала абласнога цэнтра творчасці сабрала больш за 600 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.

– Кожная жанчына – гэта цэлы свет, у якім каханне і прыгажосць суседнічаюць з вялізнай стваральнай сілай, – падкрэсліў у сваёй віншавальнай прамове старшыня Магілёўскага райвыканкама Алег Чыкіда. – Менавіта ў жаночай мудрасці, міласэрнасці, працавітасці, вернасці роднай зямлі раскрываецца ісціна беларускай душы.

Алег Іванавіч адзначыў, што Міжнародны жаночы дзень з'яўляецца прызнаннем на дзяржаўным узроўні найважнейшай ролі жанчыны ў развіцці грамадства.

У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў асаблiвыя словы ўдзячнасці заслужылі жанчыны ваеннага пакалення, якія вынеслі на далікатных плячах груз цяжкіх страт. За гераічны подзвіг у гады вайны і працу ў мірны час сотні жанчын Магілёўскага раёна адзначаны высокімі ўзнагародамі.

Гаворачы аб сучасных жанчынах, кіраўнік раёна адзначыў, што яны таксама шчыра захапляюць: выхоўваюць дзяцей, захоўваюць хатнюю ўтульнасць, дасягаюць вяршыняў у прафесіі.

Мы захапляемся вашым жыццёвым аптымізмам, гарманічным спалучэннем прафесійных дасягненняў з дзіўнай жаноцкасцю і абаяннем. Мы шчыра ганарымся вамі – мэтанакіраванымі, стваральнымі. Прыміце словы глыбокай удзячнасці за актыўную жыццёвую пазіцыю, за ўменне адступіцца ад асабістых інтарэсаў дзеля агульнага дабра. Няхай сямейнае шчасце і дабрабыт стануць галоўнай узнагародай за вашы каханне, клопат і бязмежнае цярпенне, – звярнуўся з віншаваннямі да жанчын Магілёўскага раёна Алег Чыкіда, пажадаўшы моцнага здароўя, поспехаў, невычэрпнай энергіі і цудоўнага настрою.

Ва ўрачыстай абстаноўцы тром жанчынам, якія нарадзілі і выхоўвалі пяць дзяцей, кіраўнік раёна ўручыў высокую дзяржаўную ўзнагароду - ордэн Маці. Сярод іх – жыхарка аграгарадка Вендараж Анастасія Волкава, Кацярына Саўчанка з аграгарадка Вейна і Марыя Ліцэрава, якая пражывае ў вёсцы Цішоўка.

За асабісты ўклад у адраджэнне і ўмацаванне традыцыйных сямейных пазіцый, дастойнае выхаванне дзяцей і актыўную грамадзянскую пазіцыю Падзяка старшыні Магілёўскага райвыканкама аб'яўлена шматдзетным маці, якія ў розныя гады былі ўзнагароджаны ордэнам Маці.

Таксама падчас цырымоніі ўзнагароджання за добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесіяналізму, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскага раёна Падзякі з рук старшыні Магілёўскага райвыканкама Алега Чыкіды атрымалі жанчыны-кіраўнікі і жанчыны-спецыялісты розных сфер дзейнасці, якім удаецца ўмела сумяшчаць прафесійныя абавязкі з хатнімі клопатамі.

Падзякі старшыні райвыканкама ўдастоены і жанчыны, якія, нягледзячы на малады ўзрост, нароўні са старэйшымі калегамі сваёй дастойнай працай і адказнасцю дабіваюцца поспехаў у выбранай прафесіі, захоўваюць і прадаўжаюць працоўныя традыцыі, уносяць свой уклад у развіццё і дабрабыт Магілёўскага раёна.

На працягу ўсяго ўрачыстага мерапрыемства святочны настрой дарылі гасцям салісты і творчыя калектывы Магілёўскай раённай дзіцячай школы мастацтваў імя Л.Л. Іванова, цэнтралізаванай клубнай сістэмы і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Магілёўскага раёна.

Завяршылася свята феерычным маляўнічым дажджом з рознакаляровых паветраных шароў.