•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Ураджэнка Буйніч Вікторыя Радзькова заваявала чарговы тытул пераможцы першынства РБ сярод моладзі

18.04.2024

Ураджэнка аграгарадка Буйнічы Вікторыя Радзькова заваявала чарговы тытул пераможцы першынства РБ сярод моладзі (да 23-х гадоў).

Вікторыя Радзькова з'яўляецца членам нацыянальнай зборнай (асноўны склад), майстрам спорту Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе. На яе рахунку золата Чэмпіянату Еўропы, серабро II Гульняў краін СНД, бронза Чэмпіянату свету (да 18 гадоў), перамогі на першынствах і чэмпіянатах краіны як па юніёрах, так і па дарослых, медалі з розных турніраў, у тым ліку і міжнароднага ўзроўню.