• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Установы адукацыі Магілёўскага раёна сталі пераможцамі абласнога спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы

05.03.2024

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці сярод структурных падраздзяленняў гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі, а таксама ўстаноў адукацыі вобласці па выніках 2023 года адбылася ў Бабруйску.

Сярод узнагароджаных на мерапрыемстве - 41 прадстаўнік устаноў адукацыі вобласці. Сярод іх - прадстаўнікі Магілёўскага раёна.

Пераможцам спаборніцтва на лепшую арганізацыю работы па ажыццяўленні адукацыйнай дзейнасці ў 2023 годзе сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах і пасёлках гарадскога тыпу, прызнана ДУА «Межысецкая сярэдняя школа», сярод устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у сельскіх населеных пунктах і пасёлках гарадскога тыпу, – ДУА «Дзіцячы сад аграгарадка Кадзіна».

Другога месца сярод сацыяльна-педагагічных устаноў вобласці ўдастоена ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Магілёўскага раёна».