•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Увага! Фотаконкурс «Залатая восень»

12.10.2021

Восень - самая яркая пара года, лепшы час для творчасці і натхнення! Восеньскія пейзажы чаруюць сваёй разнастайнасцю і непаўторнасцю, і кожны з іх хочацца захаваць у памяці. «Залатая восень» - гэта фотаконкурс пра нашу восень, такую ​​жывапісную, шчодрую і ўтульную. Прапануем захаваць на фота разнастайнасць восеньскіх фарбаў Магілёўскага раёна і прыняць удзел у фотаконкурсе!

Фотаконкурс праводзіцца з 10 кастрычніка па 1 снежня 2021 года. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя жыхары і працаўнікі Магілёўскага раёна. Для гэтага неабходна даслаць ад аднаго ўдзельніка да 3 аўтарскіх фотаздымкаў, зробленых у Магілёўскім раёне, на электронны адрас konkurs@mogrik.gov.by з паметкай «Залатая восень». У лісце неабходна зрабіць кароткае апісанне (назву) конкурсных работ, указаць хатні адрас удзельніка, месца працы/вучобы, кантактны тэлефон. Тэлефон для даведак: 42-31-00.

Пры ацэнцы конкурсных работ будуць улічвацца раскрыццё тэмы фотаконкурса, мастацкая выразнасць, прафесійнае майстэрства (тэхніка і якасць выканання фотаздымка), арыгінальнасць ідэі і ўтрымання фатаграфіі.

 

Лепшыя конкурсныя фотаработы будуць апублікаваныя на Інтэрнэт-сайтах Магілёўскага райвыканкама і раённай газеты «Прыдняпроўская ніва», а пераможцы атрымаюць заслужаныя прызы!

Чакаем вашых фотаздымкаў!

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама