• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Вакцынацыя супраць COVID-19 цяпер унесена ў нацыянальны каляндар прышчэпак

22.10.2021

У Нацыянальны каляндар прышчэпак занесена вакцынацыя супраць COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Пастанова Міністэрства аховы здароўя «Аб змяненні пастановы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2018 г. № 42» пашырае пералік прафілактычных прышчэпак па эпідэмічных паказаннях. У яго занесена вакцынацыя супраць інфекцыі COVID-19 дарослых асоб ва ўзросце 18 гадоў і старэй.

Адзначана, што забеспячэнне бяспекі краіны, абароны здароўя насельніцтва, папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь - прыярытэтная задача аховы здароўя.

На сённяшні дзень больш за 2 674 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 991 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Крыніца: www.pniva.by