• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Ветэрана працы, ардэнаносца Мікалая Емяльянавіча Кухарэнка павіншавалі з 80-годдзем

07.02.2022

Сёння 80-гадовы юбілей адзначае Мікалай Емяльянавіч Кухарэнка з аграгарадка Рэчкі, ветэран працы, узнагароджаны ордэнамі Працоўнай Славы II і III ступені, ордэнамі Айчыны III ступені і «Знак Пашаны».

На юбілей да імянінніка з віншаваннямі прыехалі старшыня Магілёўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Валянцін Салавей, старшыня Магілёўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Віктар Пінчук, начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага райвыканкама Генадзь Давыдаў.

Госці падзякавалі ветэрану за працоўную дзейнасць і актыўную жыццёвую пазіцыю, пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

***

Радзіма Мікалая Кухарэнка - вёска Навасёлкі. Пасля навучання на курсах механізатараў, якія ў той час былі створаны пры «Райсельгастэхніцы», ён прыйшоў у цяперашняе ЗАТ «Агракамбінат «Зара», якому прысвяціў больш 50 год.

https://www.pniva.by/