• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Віншаванне з Новым годам і светлым святам Нараджэння Хрыстова!

31.12.2021

Паважаныя жыхары Магілёўскага раёна!

Ад імя Магілёўскага раённага выканаўчага камітэта і Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і светлым святам Нараджэння Хрыстовага!

Гэтыя святочныя дні аб'ядноўваюць нас, нясуць вялікі зарад аптымізму і душэўнай цеплыні, напаўняюць нашы сэрцы і дамы дзіўнай атмасферай чакання дабра і выканання запаветных жаданняў.

Завяршаецца 2021 год, становячыся яшчэ адной старонкай у гісторыі Магілёўскага раёна. Па традыцыі мы ўспамінаем найбольш значныя падзеі года, ацэньваем дасягнутыя вынікі, будуем новыя планы на будучыню - з верай у сябе і надзеяй на поспех.

Мы пражылі 2021 год пад знакам народнага адзінства, напоўнілі яго стваральнай працай і плённымі справамі на карысць Магілёўскага раёна. Мы вырошчвалі хлеб, будавалі жыллё, адчынялі важныя сацыяльныя аб'екты. Як сапраўдныя гаспадары наводзілі парадак і ўтульнасць у нашым агульным доме, праяўлялі адказнасць, дысцыплінаванасць у арганізаванасцi на працоўных месцах.

Падводзячы вынікі адыходзячага года, выказваем шчырую падзяку ўсім, хто ўносіў асабісты ўклад у дасягненне агульнага поспеху! Дзякуй вам за працу, самааддачу, мэтанакіраванасць і актыўны ўдзел у жыцці Магілёўскага раёна!

Перакананы, што мы паспяхова справімся з усімі новымі задачамі, захаваем і прымножым нашы дасягненні, адкрыем шмат новых магчымасцей і перспектыў. Наша сіла ёсць і застаецца ў адзінстве, працавітасці і шчырай любові да роднай зямлі!

Дарагія сябры! Са шчырай верай у лепшае мы сустракаем Новы 2022 год. Няхай усё, што радавала і аб'ядноўвала нас, абавязкова знойдзе свой працяг у надыходзячым годзе. Няхай Новы год будзе паспяховым, увасобіць у жыццё галоўныя чаканні і мары, падорыць шмат светлых і радасных дзён.

Шчыра жадаем, каб вашы дамы напаўняліся шчасцем, святлом кахання, міру і дабра! Моцнага здароўя, святочнага настрою, дабрабыту, дастатку, упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні!

Са святам! З Новым 2022 годам!

Старшыня Магілёўскага
раённага выканаўчага
камітэта А.І.Чыкіда


Старшыня Магілёўскага
раённага Савета дэпутатаў
С.Д.Ярошчанка