•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Выбар на карысць квітнеючай краіны. Праект Канстытуцыі абмеркавалі ў ЗАТ «Сервалюкс Агра»

24.01.2022

У Магілёўскім раёне працягваецца абмеркаванне Праекта змен і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках гэтага ў актавым зале ЗАТ «Сервалюкс Агра» была арганізавана работа дыялогавай пляцоўкі пад кіраўніцтвам старшыні Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Сяргея Ярошчанкі і з удзелам старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірыны Раінчык, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алега Дзьячэнка, дырэктара ЗАТ «Сервалюкс Агра» Васіля Мазурыка, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алесі Купцовай, выконваючага абавязкі старшыні Дашкоўскага сельвыканкама Сяргея Галянтава.

Пад час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства выступоўцы расказалі пра найбольш істотныя новаўвядзенні, прааналізавалі прычыны і перадумовы, якія сталі падставай для ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

Ірына Раінчык адзначыла, што апублікаванню праекта папярэднічала вялікая карпатлівая праца, а прапанаваныя новаўвядзенні стануць залогам таго, што Беларусь і надалей будзе рухацца па шляху будаўніцтва моцнага і сацыяльна арыентаванага грамадства.

Алег Дзьячэнка, выступаючы перад прысутнымі, зрабіў экскурс у гісторыю станаўлення дзяржавы, адзначыўшы, што суверэнітэт і незалежнасць краіны – гэта найкаштоўнейшыя заваёвы, якія, нараўне з гістарычнай памяццю і традыцыйнымі сямейнымі каштоўнасцямі, неабходна зберагчы.

Прадстаўнікі працоўнага калектыву ЗАТ «Сервалюкс Агра» актыўна ўдзельнічалі ў дыялогу – задавалі пытанні, уносілі прапановы, якія пасля будуць разгледжаны пры працы над профільнымі заканадаўчымі актамі.

У заключэннi Васіль Мазурык падзякаваў усім прысутным за канструктыўную размову і выказаў надзею, што 27 лютага будзе зроблены правільны выбар на карысць квітнеючай і стабільнай Беларусі.

Таццяна АРХІПАВА.

Фота аўтара.

http://www.pniva.by