•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Выхаванка спартыўнай школы Магілёўскага раёна стала чэмпіёнкай Рэспублікі Беларусь

09.03.2022

Вікторыя Радзькова, выхаванка ДСВСУ «ДЮСШ Магілёўскага раёна», атрымала сенсацыйную перамогу на чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь у г.Салігорск. Нягледзячы на свой юны ўзрост, у свае 17 гадоў яна стала наймацнейшай сярод дарослых спартсменак.

– Яна метадычна разабралася на барцоўскім дыване з усімі сваімі тытулаванымі саперніцамі. І толькі ў фінальнай сутычцы годнае супраціўленне ёй аказала леташняя сярэбраная прызёрка гэтых спаборніцтваў, але ў выніку ўпартай барацьбы фінальны свісток арбітра зафіксаваў новую чэмпіёнку Рэспублікі Беларусь 2022 года – нашу Вікторыю – расказаў трэнер-выкладчык ДСВСУ «ДЮСШ Магілёўскага раёна» В. А. Пясецкі.

Бліскуча выступіла наша ўжо тытулаваная спартсменка на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод моладзі (спартсменкі да 23 гадоў) у г. Пінску, дзе зноў пацвердзіла званне наймацнейшай у жаночай спартыўнай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 68 кг. Гэтыя спаборніцтвы з’яўляліся адборам на ўдзел у маючым адбыцца маладзёжным чэмпіянаце Еўропы.