•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Хлебаробы Магілёўскага раёна рыхтуюцца да вясновых палявых работ

11.03.2024

Як распавёў намеснік старшыні Магілёўскага райвыканкама - начальнік райсельгасхарчу Генадзь Давыдаў, цяпер вядуцца работы па вывазе і ўнясенні арганічных угнаенняў, пачалі гаспадаркі Магілёўскага раёна і падкормку азімых культур.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Чыкіда паставіў перад аграрыямі задачу: пакінуты да пасяўной час выкарыстоўваць спаўна - аператыўна і якасна ліквідаваць усе недахопы і выйсці ў поле ў поўнай гатоўнасці.

- Гатоўнасць тэхнікі ў сельгаспрадпрыемствах раёна да вясенняй сяўбы складае 95 працэнтаў, - адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу па механізацыі Яўген Масайла. - Перш за ўсё, зроблены акцэнт на падрыхтоўку да пасяўной энерганасычаных трактароў. У раёне іх - 88 адзінак. Гатоўнасць - 93%. Гатоўнасць жа ўсіх пасяўных агрэгатаў складае 95 працэнтаў. Глебаапрацоўчыя агрэгаты гатовы на 93%, машыны для занясення мінеральных угнаенняў - 98%, шматфункцыянальныя агрэгаты «Раса» - 92%, для ўнясення арганікі - 97%. Да поўнага завяршэння рамонтныя работы неабходна давесці ва ўстаноўленыя тэрміны - да старту вясенняй пасяўной засталося крыху часу.

У ААТ «Палыкавічы» тэхніка - на лінейцы гатоўнасці. Як падкрэсліў у гутарцы дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксей Шуплякоў, агрэгаты гатовы выйсці ў поле.

Доследны механізатар Рыгор Нораў будучую пасяўную чакае з нецярпеннем - сёлета да сяўбы ён прыступіць на новенькім «Беларус-3522».

У ЗАТ «Агракамбінат «Зара» у полі поўным ходам ідзе падкорм азімых культур. З «Тумана» выходзіць Раман Сарокін – кіроўца-перадавік вядомы ў Магілёўскім раёне і за яго межамі – у гэтыя дні ён працуе на гэтым самаходным агрэгаце з паэтычнай назвай.

Па словах намесніка генеральнага дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Яўгена Селюгіна, вясновыя работы у гаспадарцы ўжо распачалі - ідзе падкорм і ўнясенне ўгнаенняў, а выйсці ў поле для сяўбы тэхніка гатова на 100% - справа за ўмовамі надвор'я.

На мехдвары ААТ «Цішоўка» у вёсцы Галынец тэхніка – энерганасычаныя трактары, сеялкі, плугі – стаіць стройнымі радамі. Галоўны інжынер гаспадаркі Руслан Дзям'яненка каментуе гатоўнасць да вясенняй сяўбы:

- На сённяшні дзень тэхніка да веснавых палявых работ гатова на 100%. Будуць задзейнічаны 9 энерганасычаных трактароў, адзін з якіх новы «Кіравец».

Апошнія рыскі – механізатар гаспадаркі Уладзімір Жук – змазвае маслам свой МТЗ, крытычна аглядае сеялку – можна ў полі!