• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Анатоль Ісачанка: абмежаванні на знешніх рынках – час вялікіх магчымасцей для імпартазамяшчэння

25.03.2022

Абмежаванні на знешніх рынках – час вялікіх магчымасцей для імпартазамяшчэння. Пра гэта заявіў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас наведвання прыватнага навукова-вытворчага прадпрыемства «Тэхналіт». Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале губернатара Магілёўскай вобласці.

«Абмежаванні на знешніх рынках – час вялікіх магчымасцей для імпартазамяшчэння і ўзмацнення кааперацыйных сувязей прадпрымальніцкага сектара і буйных дзяржаўных холдынгаў», – адзначыў Анатоль Ісачанка ў час наведвання прадпрыемства ў Магілёве.

«Тэхналіт» вырабляе прадукцыю для машынабудаўнічага комплексу. Кіраўніцтва завода пастаянна вывучае попыт і аператыўна асвойвае новыя, запатрабаваныя рынкам напрамкі дзейнасці.

«Уся прадукцыя «Тэхналіта» з’яўляецца інавацыйнай, імпартазамяшчальнай і экспартна арыентаванай. На мінулым тыдні з дадзеным прадпрыемствам заключаны новы інвестыцыйны дагавор», – гаворыцца ў паведамленні.

БЕЛТА