•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Анатоль Ісачанка: мы зацікаўленыя ў сумесным супрацоўніцтве па розных напрамках

31.10.2022

Перспектывы супрацоўніцтва Прыдняпроўскага краю з Манголіяй абмеркавалі сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. З дэлегацыяй з аймака Булган сустрэўся старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у сустрэчы таксама прынялі памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Магаблвыканкама. У складзе мангольскай дэлегацыі на чале з губернатарам аймака Булган Батбаярынам Арыун-Эрдэнэ прыбылі прадстаўнікі сферы сельскай гаспадаркі, культуры і мастацтва, бізнесу, кіраўнікі самонаў.

«У нас заўсёды ёсць цікавасць да супрацоўніцтва. Чым больш краін, з якімі мы ўзаемадзейнічаем, тым лепшая наша эканоміка. Калі за 2020 год наш тавараабарот складаў $179 тыс., у 2021 годзе – $1,6 млн, то за 9 месяцаў бягучага года – ужо каля $2,7 млн, – падзяліўся падчас зносін з журналістамі Анатоль Ісачанка. – У Манголію мы ў асноўным экспартуем нашы тавары. І для таго, каб нарошчваць экспарт, неабходна развіваць партнёрства па ўсіх напрамках. У першую чаргу, гэта тычыцца і прамысловага супрацоўніцтва, і сельскай гаспадаркі. Бо ў нас у Беларусі сельская гаспадарка вельмі развітая, і мы гатовы падзяліцца вопытам, прадэманстраваць свае дасягненні і вынікі, навучыць мангольскіх спецыялістаў. За сельскай гаспадаркай ідзе і тэхніка, і абсталяванне, і запчасткі. Гэта, зноў жа, развіццё абароту, гэта праца нашых прадпрыемстваў.

Вядома, неабходна развіваць і сферу турызму. Мы таксама, як і мангольскі бок, зацікаўлены ў гэтым напрамку. Напрыклад, паляўнічы турызм: людзі могуць прыязджаць, гасцяваць у нас. Гэта таксама прасоўванне нашых паслуг.

Можна і трэба супрацоўнічаць ва ўсіх напрамках. Сёння мы з губернатарам аймака Булгана гэтыя напрамкі абгаварылі. Думаю, вынік будзе. Галоўнае, каб з мангольскага боку было такое жаданне, а яно ёсць. Мы таксама заўсёды адкрытыя для супрацоўніцтва. І, безумоўна, знойдзем сумесныя ідэі, якія будуць ажыццяўляцца».

Як падкрэсліў Батбаярын Арыун-Эрдэнэ, асаблівая іх зацікаўленасць у Магілёўскай вобласці датычыцца сферы сельскай гаспадаркі:

«У нашым рэгіёне асноўная галіна – гэта сельская гаспадарка, у тым ліку жывёлагадоўля і земляробства. Манголія ў цэлым – аграрная краіна. Пры гэтым ёсць вялікая патрэба ў кваліфікаваных спецыялістах у даным сектары. Таму, бачачы ўзровень сельскай гаспадаркі ў Беларусі і, у прыватнасці, у Магілёўскай вобласці, мы прыехалі ў гэты рэгіён, каб наладзіць супрацоўніцтва ў гэтым кірунку. Хацелася б пераняць беларускі вопыт.

У нас ёсць патрэба ў развіцці фермерства. Галіна жывёлагадоўлі ў Манголіі налічвае амаль 90 млн. галоў жывёлы. Мы зацікаўленыя развіваць даную галіну і спадзяёмся на супрацоўніцтва з Магілёўскай вобласцю».

Таксама бакі абмеркавалі магчымасць супрацоўніцтва ў сферах спорту і турызму, культуры і мастацтва, адукацыі, абмяняліся прапановамі аб удзеле ў розных мерапрыемствах. На працягу некалькіх дзён мангольская дэлегацыя наведае шэраг прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Магілёўшчыны. Акрамя таго, з рабочым візітам госці пабываюць ва ўстановах адукацыі, у тым ліку – аграрнага профілю, у спартыўных комплексах і аб’ектах культуры. Наведаюць і знакавыя памятныя мясціны.

Юлія Таранава, фота Галины Гаўрыловіч