• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Анатоль Ісачанка: рэальны сектар эканомікі ў цэлым адаптаваўся да знешняга ціску

04.11.2022

Пасяджэнне Магілёўскага аблвыканкама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту рэгіёна за 9 месяцаў 2022 года правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Удзел у ім таксама прынялі намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Сівак, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, намеснік міністра прамысловасці Беларусі Дзмітрый Харытончык, намеснік старшыні канцэрна «Беллеспаперапрам» Генадзь Дзікавіцкі, інспектар па Магілёўскай вобласці ўпраўлення рэгіянальнага развіцця апарату Савета Міністраў Дзяніс Сінельнікаў, члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу старшыні гаррайвыканкамаў і гаррайсаветаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама і арганізацый вобласці.

Як адзначыў Анатоль Ісачанка, рэальны сектар эканомікі ў цэлым адаптаваўся да знешняга ціску. Выкананы чатыры з васьмі мэтавых паказчыкаў, устаноўленых для Магілёўскага аблвыканкама ўрадам. У іх ліку: намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата – 113,4% пры заданні 108,7%, сукупнае паступленне даходаў у кансалідаваны бюджэт вобласці – 117,4% пры заданні 106,7%, вытворчасць імпартазамяшчальных тавараў – $640 млн пры заданні $615 млн, зніжэнне ўзроўню выдаткаў на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі – мінус 1,5% пры нарматыве мінус 1%.

«За кошт устойлівай працы сельскай гаспадаркі і прамысловага комплексу намецілася станоўчая дынаміка аднаўлення эканомікі ў цэлым, – падкрэсліў кіраўнік рэгіёна. – У выніку ВРП за два апошнія месяцы павялічыўся на 1,7% і склаў 97,3%. Наша задача – забяспечыць далейшы рост за кошт эфектыўнай працы ўсіх без выключэння галін эканомікі.

Так, пасля разгляду вынікаў сельскагаспадарчага комплексу на пасяджэнні выканкама ў канцы кастрычніка перад службовымі асобамі галіны пастаўлены адпаведныя задачы, кожны ведае, чым займацца. Вызначаны задачы да канца года – кожны іх ведае. Пры гэтым неабходна разумець, што ад вынікаў працы сельгаспрадпрыемстваў напрамую залежыць загрузка і эфектыўнасць працы нашых перапрацоўшчыкаў: «Бабушкиной крынки», «Малочных горак», «Магілёўскага мясакамбіната» і іншых прадпрыемстваў, якія займаюцца перапрацоўкай сельгаспрадукцыі. Для эфектыўнай працы важна выбудоўванне аптымальнага балансу наяўных рэсурсаў з мэтай забеспячэння стабільнай і раўнамернай загрузкі нашых перапрацоўшчыкаў».

Як расказаў Анатоль Ісачанка, нармалізуецца сітуацыя і ў прамысловым комплексе. Пры гэтым маюцца пэўныя складанасці ў дрэваапрацоўцы. Гэта бачна як па прыватных кампаніях, рэзідэнтах СЭЗ, так і па дзяржпрадпрыемствах. Аднак гэта не значыць, што мы павінны сядзець склаўшы рукі – неабходна шукаць магчымасці не толькі для захавання, але і для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці. У той жа час у будаўнічым комплексе да канца года неабходна вырашыць пытанні па камплектаванні жылых дамоў тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў для выканання мэтавага паказчыка па дзяржпадтрымцы і агульным уводзе жылля, своечасова і ў поўным аб’ёме асвоіць сродкі дзяржаўнай і рэгіянальнай інвестпраграм, сродкі на будаўніцтва інжынернай-транспартнай інфраструктуры дзяржпраграмы «Дарогі Беларусі».

Таксама губернатар акцэнтаваў увагу на тым, што неабходна прыняць меры па павышэнні эфектыўнасці работы арганізацый дзяржсектара, выбудоўваць сістэмную работу ў гэтым напрамку з рэспубліканскімі органамі кіравання.

«Усе павінны дакладна разумець аддачу ад кожнага ўкладзенага рубля і ад гэтага выбудоўваць працу. Немалаважная роля павінна адводзіцца дысцыпліне ў разліках паміж суб’ектамі гаспадарання, – сказаў ён. – На жаль, цалкам кульгае дысцыпліна ў разліках. Таксама нашым рэгіёнам неабходна больш узаемадзейнічаць з прадпрыемствамі ўсіх формаў уласнасці, каб забяспечыць прыбытковую працу, што ў сваю чаргу станоўча паўплывае на напаўняльнасць бюджэту і выкананне сацыяльных абавязацельстваў.

Многае зроблена для развіцця інфраструктуры ў сацыяльнай сферы. Акрамя таго, наша агульная задача – да канца года задзейнічаць усе наяўныя рэзервы і забяспечыць эканамічны рост вобласці па ўсіх паказчыках».

У сваю чаргу старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрый Мудрагелаў адзначыў, што сітуацыя ў вобласці складваецца стабільная:

– Пры гэтым назіраецца ўмераны рост па ўсіх ключавых паказчыках. Драйверам па выніках 9 месяцаў выступіла сельская гаспадарка, якая спрацавала з тэмпам вышэй 104%. Прамысловы комплекс таксама набірае абароты. У верасні ў дачыненні да жніўня мы прыраслі практычна на 4,5%. І чакаем, што да канца года такая станоўчая дынаміка росту прамысловай вытворчасці захаваецца.

Па выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі мы ўжо выканалі звыш 70% гадавога задання. На сёння асноўны ўпор зроблены як на харчовую групу, так і тыя камплектуючыя, якія раней пастаўляліся з заходніх краін. І мы бачым, што сёння імпартазамяшчэнне для многіх прадпрыемстваў з’яўляецца тым пунктам росту, які дазваляе не проста замясціць раней пазіцыі, якія не вырабляем у Рэспубліцы Беларусь, але і зрабіць іх экспартнымі, што найбольш важна ў бягучых умовах. Пры гэтым прыемна адзначыць, што больш за палову імпартазамяшчальнай прадукцыі вырабляюць суб’екты малога і сярэдняга бізнесу.

Што тычыцца экспарту, то і тут вобласць спрацавала звыш 106%. Мы здолелі пераарыентавацца з еўрапейскага на ўсходні кірунак, робячы акцэнт на КНР. У нас назіраецца істотны рост па рынку Расійскай Федэрацыі, мы бачым істотны рост і па іншых краінах СНД, такіх, як Казахстан, Азербайджан, Туркменістан. У гэтыя краіны мы таксама істотна нарасцілі экспартныя пастаўкі.

Напрыканцы пасяджэння, адказваючы на пытанні журналістаў, Анатоль Сівак адзначыў, што ў Магілёўскай вобласці ўстанавілася такая практыка працы, пры якой вынікі развіцця галін падводзяцца на асобных выканкамах. Гэта дазваляе больш дэталёва спыніцца на кожнай з іх:

«Так, раней ужо разгледжаны пытанні аграпрамысловай сферы, сёння акцэнт быў зроблены на жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Мне было важна пачуць вынікі па ўводзе ЖКГ, будаўніцтве. Так, там ёсць пэўныя праблемы. І на сённяшні дзень яны зводзяцца да таго, што выдзеленыя рэсурсы выкарыстаныя не ва ўсіх раёнах. У тым ліку абмяркоўваліся і пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў, таго, што неабходна насельніцтву. На жаль, ёсць такія прыклады, калі на месцах не дапрацоўваюць. Значна, што кожны напрамак мы змаглі абмеркаваць, пачуць аб праведзенай рабоце і планах, а каго – і падштурхнуць да больш актыўных дзеянняў».

Як падкрэсліў Анатоль Сівак, аб’ектыўна лакаматывам эканомікі зараз выступае сельская гаспадарка. Працягвае рух наперад галіна інфарматызацыі і сувязі. «У астатніх галінах ёсць пэўныя праблемы з пераарыентацыяй рынкаў, пошукам пастаўшчыкоў камплектуючых, матэрыялаў і абсталявання, – растлумачыў ён. – Гэтыя праблемы адбіваюцца на сённяшні дзень на эканоміцы. Але ёсць разуменне на рэгіянальным узроўні, што мы прайшлі некаторыя мінімальныя значэнні і наша дынаміка будзе рухацца ўверх. Што тычыцца стымулявання працы, то, як будзе выканана праца, не заўсёды залежыць ад заробку. Гэта цэлы комплекс пытанняў, які патрабуе рашэння. Часам трэба мяняць і кадры».

Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч