• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

«Бабруйскаграмаш» працуе над новым праектам

21.12.2021

На «Бабруйскаграмашы» адбылася знакавая сустрэча спецыялістаў канструктарскіх службаў холдынгу, прадстаўнікоў УП «Вітаблгаз», ТАА «Тэхналогіі земляробства» і УП «СКБ Захад».

Асноўная мэта нарады – сумесны праект стварэння на базе размеркавальніка ўгнаенняў РУ-8 машыны, аптымізаванай для працы з электроннымі картамі дыферэнцыраванага ўнясення ўгнаенняў. Дадзеная тэхналогія прадугледжвае магчымасць карэкціроўкі нормы ўнясення пажыўных рэчываў у залежнасці ад сітуацыі на кожным асобным участку поля.

Выкарыстанне падобнай тэхнікі ў аграпрамысловым комплексе забяспечыць больш эфектыўнае і раўнамернае ўнясенне мінеральных угнаенняў, значна паменшыць выдаткі на іх набыццё і павысіць ураджайнасць сельскагаспадарчых культур.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт