• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Больш як 5 тыс. чалавек сабраліся ў час акцыі "Звон смутку" на Буйніцкім полі

24.06.2024

Удзельнікамі патрыятычнай акцыі "Звон смутку" на мемарыяльным комплексе "Буйніцкае поле" ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа сталі больш як 5 тыс. чалавек. На Буйніцкае поле ў гэты дзень на світанні прыехалі прадстаўнікі кіраўніцтва Магілёўскай вобласці і горада Магілёва, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб'яднанняў, ветэранскіх арганізацый, працоўных калектываў, а таксама моладзь - школьнікі, навучэнцы каледжаў, студэнты ВНУ, магіляўчане і жыхары Магілёўскага раёна з сем'ямі і дзецьмі. У час мерапрыемства таксама стартаваў міжнародны маладзёжны патрыятычны праект "Дарогамі памяці і славы".

БелТА