• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Быхаўскі раён далучыўся да акцыі па навядзенні парадку каля памятных знакаў спаленым вёскам

22.03.2021

Моладзь і актыўныя жыхары Быхаўскага раёна далучыліся да акцыі па навядзенні парадку каля памятных знакаў спаленым вёскам. Сёння займаліся добраўпарадкаваннем ля мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Красніца. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама Тамара Сямёнава.

«Удзельнікамі акцыі сталі сябры Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прадстаўнікі «Белай Русі», педагогі і школьнікі, жыхары вёскі, якія падтрымалі нашу прапанову дапамагчы ва ўборцы, – расказала Тамара Сямёнава. – У вёсцы жыве ветэран, які чуў гісторыі відавочцаў тых страшных падзей 17 чэрвеня 1942 года. Тады нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі вёску і сотні мірных жыхароў. Акрамя таго, тут ёсць воінскае пахаванне, дзе спачываюць чырвонаармейцы, якія абаранялі нашу Радзіму ў гады вайны».

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт