•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Чэмпіянат МУС па рукапашным баі стартуе ў Магілёве

30.03.2022

Чэмпіянат МУС па рукапашным баі стартуе сёння ў Магілёўскім інстытуце МУС. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік ВНУ Марына Грамыка.

Спаборніцтвы будуць праходзіць на працягу трох дзён. У Магілёве збяруцца спартсмены з абласных і Мінскага гарадскога УУС, унутраных войскаў, Дэпартамента аховы, СПБТ «Алмаз», Дэпартамента выканання пакаранняў, Акадэміі МУС і Магілёўскага інстытута МУС – усяго 13 каманд.

У першы дзень пройдуць спаборніцтвы 1-га тура: дэманстрацыя прыёмаў барацьбы і жэраб’ёўка каманд. Другі дзень пачнецца з урачыстай цырымоніі адкрыцця, дзе будзе прадстаўлена судзейская калегія чэмпіянату. Пасля адкрыцця адбудуцца спаборніцтвы 2-га тура: папярэднія паядынкі ва ўсіх вагавых катэгорыях, паўфінальныя і суцяшальныя паядынкі, а таксама паўфінальныя паядынкі, фінальныя паядынкі і паядынкі за 3-е месца. У трэці дзень спаборніцтваў каманды пазмагаюцца ў фінальных паядынках за прызавыя месцы.

Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў, урачыстая цырымонія закрыцця чэмпіянату адбудуцца 1 красавіка а 13.30 у спартыўнай зале Магілёўскага інстытута МУС.

БЕЛТА