• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Да новага навучальнага года ў 17 школах Магілёўскай вобласці пройдзе капітальны рамонт

22.07.2022

На бягучы і капітальны рамонт устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў Магілёўскай вобласці будзе выдаткавана каля 11 мільёнаў рублёў. Гэта бюджэтныя сродкі, а таксама даходы, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці, спонсарская дапамога. 17 школ рэгіёна чакае капітальная рэнавацыя.

Па словах кіраўніка Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганны Сіманоўскай, камісіі па вызначэнні стану спраў і неабходных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года абследавалі ўстановы адукацыі і намецілі план мерапрыемстваў. Будзе працягнута праца і па ліквідацыі парушэнняў, выяўленых КДК падчас маніторынгу. Бюджэтныя сродкі, а таксама даходы, атрыманыя ад пазабюджэтнай дзейнасці, пойдуць на выкананне комплексу мер па ліквідацыі гэтых недахопаў.

– Да новага навучальнага года ў 17 установах адукацыі вобласці пройдзе капітальны рамонт – адзначыла Ганна Уладзіміраўна. – Сярод іх сярэднія школы № 1, 4, 6, 20 Бабруйска, СШ № 5 і 13 Магілёва. У шэрагу ўстаноў адукацыі рэнавацыя працягнецца і ў восеньскі перыяд. На даны момант у многіх школах ідзе бягучы рамонт дахаў, фасадаў, харчблокаў, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Для школьных сталовых будзе набыта каля 100 адзінак тэхналагічнага абсталявання, 54 халадзільнікі. Ужо закуплена 50 і 44 адзінкі адпаведна. На кантролі – прывядзенне ў парадак школьных стадыёнаў і спартыўных пляцовак. Таксама ў 2022 годзе будзе закуплена 33 аўтобусы «МАЗ» для падвозу вучняў сельскіх школ.

Нагадаем, да 1 чэрвеня спецыяльныя камісіі абследавалі ўсе навучальныя ўстановы вобласці. На падставе актаў бягучага стану былі распрацаваны планы рамонтаў устаноў адукацыі. Дэдлайн – да 20 жніўня. Менавіта да гэтай даты агульнаадукацыйныя школы павінны атрымаць сертыфікаты гатоўнасці і чакаць вучняў на заняткі.

СБ