• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Дзяцей Магілёўскай вобласці запрашаюць прыняць удзел у дыстанцыйным конкурсе выканальнікаў беларускай казкі

15.05.2021

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 27-29 мая арганізуе II Міжнародны форум даследчыкаў беларускай казкі. У яго межах праводзіцца дзіцячы конкурс выканальнікаў беларускай казкі. Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце да 17 гадоў. Пераможцаў і ўдзельнікаў чакаюць каштоўныя прызы (электронная кніга, гадзіннікі і іншыя падарункі) ад партнёраў форума – кампаніі «Белдзяржстрах» і Мінскага гадзіннікавага завода «Луч».

Як прыняць удзел у конкурсе:

1. Абярыце любімую беларускую народную казку.

2. Здыміце відэаролік, у якім Вы расказваеце (па-беларуску!) гэтую казку альбо яе самы пазнавальны фрагмент.

3. Загрузіце відэаролік да 25 мая ў сацыяльныя сеткі (Tik Tok, Instagram, Facebook, YouTube і інш.) і пазначце хэштэгамі #конкурсказкі2021, #казка2021, #belarusiantails2021.

Увага! Профілі ў сацсетках павінны быць адкрыты на час конкурса.

Да 27 мая экспертнае журы падвядзе вынікі конкурса і вызначыць пераможцаў. Падчас форума даследчыкаў казкі будуць прадстаўлены лепшыя ролікі, а пераможцы атрымаюць узнагароды ад партнёраў.

Крытэрыі ацэнкі казкі:

- казка павінна прагучаць па-беларуску;

- выканальніцкае майстэрства і ўменне імправізаваць!

Акрамя дзіцячага конкурсу казкі ў межах форуму запланавана навуковая канферэнцыя, майстар-клас па выцінанцы, выступленні казачнікаў старэйшага пакалення.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся, калі ласка, па тэл. 8(017) 2701803 або на электронны адрас forumtales2021@gmail.com.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт