• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

ГПП Магілёўскай і Самарскай абласцей плануюць падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве

09.02.2021

Магілёўскае аддзяленне БелГПП і Гандлёва-прамысловая палата Самарскай вобласці плануюць падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве. Пра гэта ішла размова падчас рабочай сустрэчы кіраўнікоў палат, якая адбылася 4 лютага ў рэжыме анлайн, паведамляецца на сайце рэгіянальнага аддзялення БелГПП.

Ад беларускага боку на сустрэчы прысутнічалі генеральны дырэктар Магілёўскага аддзялення БелГПП Генадзь Чорны, начальнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў Ганна Красоўская. З расійскага боку былі прэзідэнт ГПП Самарскай вобласці Валерый Фамічоў і кіраўнік упраўлення знешніх сувязяў Аляксей Папоў.

«Праведзены кароткія прэзентацыі двух рэгіёнаў і саміх палат. Мы абмеркавалі міжпалатнае супрацоўніцтва і розныя сферы ўзаемных інтарэсаў для бізнесу двух рэгіёнаў. Таксама дамовіліся арганізаваць у канцы лютага анлайн-канферэнцыю з прэзентацыяй эканамічнага і прамысловага патэнцыялу Магілёўскай і Самарскай абласцей пры ўдзеле Мінэканамразвіцця і інвестыцый Самарскай вобласці, тэхнапарку Самары, адміністрацыі СЭЗ «Магілёў». Умежах гэтай сустрэчы плануем падпісаць пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім аддзяленнем БелГПП і ГПП Самарскай вобласці», – гаворыцца ў паведамленні палаты.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт