• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Ігар Сяргеенка пра ўборачную: складнікі поспеху – тэхніка і гатоўнасць людзей

04.08.2022

Складнікі поспеху ўборачнай кампаніі – тэхніка і гатоўнасць людзей. Такое меркаванне журналістам выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сяргеенка падчас паездкі ў Бабруйскі раён.

«У Бабруйскім раёне ўжо прыбрана амаль трэць збожжавых ад усіх пасяўных плошчаў, ураджайнасць склала крыху больш за 30 ц/га – вышэй, чым у мінулым годзе, – сказаў Ігар Сяргеенка. – Размаўляючы з механізатарамі, спецыялістамі і кіраўнікамі гаспадарак, разумееш, што да ўборкі ўраджаю падрыхтаваныя і людзі, і тэхніка. Таксама гатовыя зернесушыльныя комплексы, створаны адпаведныя ўмовы, арганізавана двухразовае харчаванне – абед і вячэра».

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у аграрыяў ёсць усё, каб выканаць даручэнні Прэзідэнта, якія ён даў падчас вялікай рэспубліканскай селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі. Дадатковым стымулам для людзей стануць добрыя ўмовы працоўных спаборніцтваў і годны ўзровень аплаты працы: падчас жніва можна зарабляць ад Br150 да Br200 у дзень, плюс прэміяльныя.

«Задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы на праведзенай селектарнай нарадзе з кіраўнікамі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў краіны, павінны быць рэалізаваны ў ліку іншага за кошт арганізаванасці і рэалізацыі ўсіх запланаваных мерапрыемстваў, – падкрэсліў Ігар Сяргеенка. – Складнікі поспеху – падрыхтаванасць тэхнікі і гатоўнасць людзей. Павінны быць разуменне і належная арганізацыя з боку кіраўнікоў раёнаў і гаспадарак. На сёння ўсё гэта ёсць».

Маніторынг, які праводзіцца КДК, таксама пацвердзіў, што выяўленыя перад пачаткам масавай уборачнай кампаніі недахопы выпраўлены ў самыя кароткія тэрміны. Той жа рамонт тэхнікі, якая перыядычна ламаецца, ажыццяўляецца пераважна ў полі, каб не губляць каштоўны час. Майстэрні гаспадарак таксама гатовы ў любы момант ліквідаваць паломку: запчасткі ў наяўнасці, у прывабліванні дадатковых спецыялістаў або іншых прадпрыемстваў неабходнасці няма. Акрамя таго, у кожным раёне ёсць спецыялізаваныя рамонтныя брыгады, пра гэта паклапаціліся загадзя.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта наведаў шэраг гаспадарак Бабруйскага раёна, азнаёміўся з працай аб’ектаў АПК. Падчас візіту ён пагутарыў з механізатарамі ААТ «Міхалёўская Ніва» і не ўтрымаўся ад магчымасці праехаць разам з моладзевым экіпажам у кабіне камбайна, каб убачыць працэс знутры. Хоць сядзець за штурвалам «Палесся» Ігару Сяргеенку ў жыцці ўжо даводзілася, але ўсё роўна эмоцыі перапаўнялі. «Было выдатна і цікава, – падзяліўся ён. – На камбайне працаваў вельмі даўно, яшчэ падчас вучобы. Цэлы сезон правёў у якасці памочніка».

«Надвор’е выдатнае, тэхніка працуе – усе падрыхтаваныя да ўстаноўленага тэрміну камбайны выйшлі ў поле, – падсумаваў кіраўнік Адміністрацыі. – Настрой у людзей таксама добры. Тым не менш разумееш, што за ўсім гэтым стаіць нялёгкая праца».

У Бабруйскім раёне налічваецца 55,8 тыс. га сельгасугоддзяў, з якіх 36,5 тыс. га – ралля. Пад збожжавыя і зернебабовыя культуры адведзена 12,7 тыс. га (з кукурузай – 20 тыс. га). Па стане на 4 жніўня ўжо прыбрана 4 тыс. га, або 32% да плана. Намалочана больш за 12 тыс. т збожжа. Найвышэйшай ураджайнасці збожжавых дасягнулі ў ААТ «Неўскі-Агра» – 46 ц/га.

У раёне на ўборцы ўраджаю задзейнічана 50 камбайнаў. Чаканы валавы збор збожжавых і зернебабовых складзе 70 тыс. т (вышэй за леташні ўзровень на 66%), у планах – атрымаць ураджайнасць не ніжэйшую за 35 ц/га (плюс 9,8 ц/га да ўзроўню мінулага года).

БЕЛТА