• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Каля ста чалавек выйшлі на суботнік па добраўпарадкаванні дачнага пасёлка ў Магілёўскім раёне

29.08.2022

У дачным пасёлку «Хімік» Магілёўскага раёна рэалізуецца мясцовая ініцыятыва па навядзенні парадку на тэрыторыі таварыства. Ініцыятарамі выступілі муж і жонка Максім і Вольга Церайкоўскія, ідэю якіх падтрымалі неабыякавыя члены таварыства. Дачнікі добраўпарадкоўваюць тэрыторыю і расчышчаюць возера.

А ў Круглянскім раёне ў вёсцы Альшанікі на днях адбудзецца ўрачыстае адкрыццё спартпляцоўкі. Гэта таксама вынік ініцыятывы вяскоўцаў. У Альшаніках пражывае каля 150 чалавек. Людзі сваімі рукамі і з уласных будматэрыялаў абсталявалі футбольнае і валейбольнае палі, турнікі і столік для гульні ў шахматы і шашкі. Старшыня Круглянскага сельскага выканаўчага камітэта Валерый Ярковіч расказаў, што на адкрыццё запросяць аматараў актыўнага ладу жыцця з суседніх вёсак:

– Людзі актыўна ўключыліся ў працу, дапамагалі мясцовыя арганізацыі, сельгаспрадпрыемства ААТ «Круглянскі Рассвет». Мы правядзём невялікую спартакіяду сярод каманд усіх сельсаветаў, каб людзі ўбачылі, што можна зрабіць самім і як можна бавіць вольны час.

СБ