• Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Канцэрт Маргарыты Пісарэнка адбудзецца 10 жніўня ў музеі Масленікава

05.08.2022

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава 10 жніўня адбудзецца канцэрт лаўрэата міжнародных конкурсаў мецца-сапрана Маргарыты Эдуардаўны Пісарэнка з праграмай «Мой голас для цябе і ласкавы і томны...». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У выкананні спявачкі прагучаць шэдэўры сусветнай вакальнай лірыкі пра каханне. Для гасцей прагучаць творы М. І. Глінкі, А. С. Даргамыжскага, А. Рубінштэйна, П. І. Чайкоўскага, Ф. Шуберта, Ж. Маснэ, Дж. Расіні, С. В. Рахманінава пад жывое музычнае суправаджэнне Таццяны Маркавай.

Пачатак канцэрта а 19:00. Квіткі можна набыць у касе музея.

Даведкі па тэлефоне: (80222) 71-17-49; 62-24-25.

Рэд.