• Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Леанід Мартынюк: падставай для ўключэння ў рэзерв кадраў павінен быць прафесіяналізм і жаданне ўдасканальвацца

01.12.2022

Падставай для ўключэння ў рэзерв кадраў павінен быць прафесіяналізм і жаданне ўдасканальвацца. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас рабочага візіту ў Круглае.

Падчас паездкі Леанід Мартынюк прыняў удзел у пасяджэнні конкурснай камісіі па фарміраванні кадравага рэзерву. «Мы паглядзелі кадравы патэнцыял Круглянскага раёна. Гэта глыбокая і сур’ёзная праца. Сёння мы пераканаліся ў тым, што рэзерв ёсць, людзі хочуць быць у ім, бачаць перспектывы ў сваім кар’ерным росце, гатовыя працаваць і вучыцца, павышаючы кваліфікацыю. Моладзь добрая, настроена па-баявому», – адзначыў па выніках пасяджэння памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці.

Леанід Мартынюк падкрэсліў, што ва ўсіх раёнах, у тым ліку і ў Круглянскім, людзі бачаць у дзяржслужбе статуснасць. «І гэта статуснасць расце з года ў год. Для гэтага было шмат зроблена не толькі ў нашым рэгіёне, але і па ўсёй краіне, – адзначыў ён. – Але мы павінны разумець, што дзяржслужачым павінен быць толькі той чалавек, які мае прафесійны вопыт і навыкі. І гэты прафесіяналізм павінен служыць асновай для фарміравання чалавека як дзяржслужачага».

Па выніках пасяджэння конкурснай камісіі Круглянскаму райвыканкаму было рэкамендавана ўключыць у перспектыўны рэзерв кадраў 38 чалавек, з якіх 17 – на кіруючыя пасады.

Пасля гэтага Леанід Мартынюк азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі на заводзе па перапрацоўцы другасных рэсурсаў «Усходні». Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці – адзначыў, што даная вытворчасць вядзе актыўную мадэрнізацыю, наладжаны збыт прадукцыі. «Акрамя гэтага, данае прадпрыемства нясе на сабе яшчэ адну важную місію – перапрацоўваць другасную сыравіну. А гэта значыць, што яно не толькі забяспечвае людзей працоўнымі месцамі і заработнай платай, але і актыўна клапоціцца аб навакольнай прыродзе», – падсумаваў ён.

БЕЛТА