• Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  •  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Леанід Мартынюк: у развіцці прамысловага сектара важныя разумны падыход і сацыяльная абароненасць людзей

20.09.2022

У развіцці прамысловага сектара перш за ўсё важныя разумны падыход і сацыяльная абароненасць людзей. Такім меркаваннем падзяліўся памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, наведваючы сёння ААТ «Магілёўскі завод “Строммашына”».

Як адзначыў Леанід Мартынюк, гісторыя прадпрыемства «Строммашына» багатая і абапіраецца на традыцыі, закладзеныя яшчэ ў савецкі час. Праходзячы розныя перыяды, перажываючы з часам некаторыя змены, у тым ліку пасля распаду СССР, прамысловае прадпрыемства, аднак, знаходзіла магчымасці для пераарыентавання вытворчасці ў новых умовах. Яму ўдалося захаваць не толькі наяўныя магутнасці, але і досыць вялікі калектыў, у тым ліку заснаваны на шматлікіх сямейных дынастыях. На даны момант прадпрыемства знаходзіцца ў працэдуры санацыі, працягваецца працэс па яго выхадзе на рэнтабельную працу.

У мэтах забеспячэння эканамічнай стабільнасці і захавання вытворчых магутнасцяў па механічнай апрацоўцы буйнагабарытнага ліцця і металаканструкцый насустрач заводу пайшло адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны ААТ «БЕЛАЗ» кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ». Азначыліся перспектывы ва ўзаемадзеянні даных вытворчасцей, прывялі да з’яўлення праекта па далейшым развіцці. Так Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь было падпісана распараджэнне ад 1 верасня 2022 года № 163рп «Аб распараджэнні маёмасцю», якое прадугледжвае пераход комплексу маёмасці завода «Строммашына» кампаніі «БЕЛАЗ» да 1 кастрычніка бягучага года. Дарэчы, для Беларускага аўтамабільнага завода Магілёў не новая пляцоўка. Тут у яго ўжо маюцца філіялы – Магілёўскі вагонабудаўнічы завод, Магілёўскі аўтамабільны завод імя С. М. Кірава.

«На прадпрыемстве «Строммашына» захаваліся традыцыі сацыяльнай накіраванасці і выканання гарантый перад работнікамі. Гэта правільна. У развіцці прамысловага сектара перш за ўсё важныя разумны падыход і сацыяльная абароненасць людзей. У данай сітуацыі працоўны калектыў будзе захаваны – гэта прыярытэтная задача, – падкрэсліў Леанід Мартынюк. – Ні адзін чалавек не будзе пакрыўджаны або забыты. Маючы глыбокія карані сацыяльнай адказнасці, на прадпрыемстве кожнаму ў працэсе будучых змяненняў прапануюць далейшае працаўладкаванне або магчымасць выхаду на пенсію пры іх жаданні і дасягненні адпаведнага ўзросту. Як адзначаюць адміністрацыя і прафсаюзны камітэт, тут заўсёды з ушанаваннямі праводзяць тых, хто дзясяткі гадоў аддаў заводу.

Важна, што ў калектыве ёсць разуменне адносна выпрацаваных рашэнняў па выхадзе з сітуацыі, якая склалася. Шляхі выхаду ўжо сфарміраваныя, агавораныя, маюцца крыніцы фінансавання. Пры іх рэалізацыі будзе забяспечана эфектыўная работа прадпрыемства, а значыць, і добрая заработная плата, будзе захаваны і працоўны калектыў».

Варта адзначыць, што пры арганізацыі новай вытворчасці будзе ўлічана адпаведнасць экалагічным нормам і іншыя неабходныя ўмовы, паколькі тэрытарыяльна прадпрыемства размешчана ў самым цэнтры горада. Так некалькі гадоў таму на «Строммашыне» былі вымушаны закрыць ліцейную вытворчасць у сувязі з тым, што яе мадэрнізацыя патрабавала вялікіх выдаткаў, у тым ліку з-за негатыўнага экалагічнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Таксама, як паведамілі на прадпрыемстве, у працэсе рэалізацыі праекта некаторыя працэсы будуць аптымізаваны. Прадугледжана і лагістыка ў размеркаванні працоўных сіл, задзейнічанне іх пры неабходнасці ў іншых філіялах холдынгу, размешчаных на тэрыторыі абласнога цэнтра.

«БЕЛАЗ» не проста прыйдзе на гэту тэрыторыю і будзе працаваць на наяўных магутнасцях – адпаведным распараджэннем прадугледжана абавязковае ўкладанне сродкаў у мадэрнізацыю прадпрыемства», – акцэнтаваў увагу Леанід Мартынюк.

Тая частка цяперашняй тэрыторыі завода «Строммашына», якая не прызначана пад вытворчасць, у далейшым атрымае развіццё згодна з генеральным планам горада Магілёва. З часам тут з’явяцца раёны жылой і дзелавой забудовы, у тым ліку пабудаваныя з прывабліваннем інвестараў.

Юлія Таранава, фота аўтара