Мабілізацыйны збор службовых асоб мабілізацыйных органаў войскаў і ваенных камісарыятаў абласцей і Мінска пройдзе 20-21 лістапада ў Магілёве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ваенным камісарыяце Магілёўскай вобласці.
Збор праводзіцца пад кіраўніцтвам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны. Удзельнікамі збору стануць службовыя асобы цэнтральных органаў ваеннага кіравання і войскаў, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва мабілізацыйнай падрыхтоўкай, а таксама арганізуюць мабілізацыйную работу ў войсках і ваенных камісарыятах.
У час мерапрыемства будуць падведзены вынікі дзейнасці па падтрыманні мабілізацыйнай гатоўнасці і арганізацыі мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі ў 2023/2024 навучальным годзе.
У праграму збору таксама ўвойдуць практычныя дзеянні па адбіцці нападзення ўмоўнага праціўніка на ваенны камісарыят з прымяненнем агнястрэльнай зброі з халастымі патронамі і сродкаў імітацыі.