•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Міністр інфармацыі Ігар Луцкі наведаў Хоцімск

02.04.2021

З рабочым візітам Міністр інфармацыі Ігар Луцкі наведаў Хоцімск. Ён правёў сустрэчу з хацімчанамі, а затым пагутарыў з калектывам мясцовай рэдакцыі раённай газеты «Шлях кастрычніка».

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Ігар Уладзіміравіч адзначыў, што ў яго планах – вывучэнне рэгіянальнай прэсы, нават у самых невялікіх і аддаленых ад сталіцы мястэчках.

Размова ў рэдакцыі «Шлях кастрычніка» ішла не толькі аб напаўненні газеты і неабходнасці павышэння накладу, але і кадравым патэнцыяле, матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, развіцці сайта і яго манетызацыі, працы ў сацыяльных сетках і рэкламным полі. Міністр адзначыў, што перад паездкай вывучыў газету. У цэлым яна яму спадабалася. Разам з тым, калектыву ёсць над чым працаваць.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт