•  Аграгарадок Буйнічы Аграгарадок Буйнічы
  • Aграгарадок Рэчкі Aграгарадок Рэчкі
  • Памятны знак К.Сіманаву Памятны знак К.Сіманаву
  • Aграгарадок Вейна Aграгарадок Вейна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёну

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў наведаў Бабруйск

25.05.2021

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў у межах Адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі медыяхолдынга «Бабруйскае жыццё», раённай газеты «Трыбуна працы», друкарні імя А. Т. Непагодзіна, кіраўніцтвам Бабруйскага філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук» і магазінаў ААТ «Белкніга».

У дыялогу прынялі ўдзел старшыня Бабруйскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, яго намеснік Вікторыя Амялюсік, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі гарвыканкама Вераніка Вільчык.

Уладзімір Барысавіч абмеркаваў з прадстаўнікамі працоўных калектываў горада асноўныя аспекты прафілактыкі кіберзлачыннасці ў Рэспубліцы Беларусь – галоўную тэму Адзінага дня інфармавання ў маі. Разгледзелі на нарадзе таксама і актуальныя сучасныя кірункі працы сродкаў масавай інфармацыі.

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт